Янез ШКРАБЕЦА: «Беларусь ператвараецца ў сапраўднага еўрапейскага эканамiчнага тыгра»
Сяргей КУРКАЧ
Супрацоўнiцтва Учора ў Малым зале Палаца Рэспублiкi адбылася юбiлейная прэзентацыя славенскай iнжынерынгавай кампанii «Riko», якая на працягу 5 гадоў актыўна супрацоўнiчае з прамысловым комплексам нашай краiны.За гэтае пяцiгоддзе фiрма «Riko» наладзiла пастаўку сучаснага абсталявання ў Беларусь на агульную суму больш за 31 мiльён долараў ЗША. Менавiта ў гэтыя днi са славенскай кампанiяй быў заключаны чарговы буйны кантракт на пастаўку вытворчай лiнii на Мiнскiм трактарным заводзе. Шмат сумесных праграм з фiрмай «Riko» было выканана на унiтарным прадпрыемстве «МАЗ» i iншых дзяржаўных i прыватных вытворчасцях. Генеральны дырэктар карпарацыi «Riko» Янез Шкрабеца падкрэслiў, што за апошнiя 5 гадоў Беларусь ператварылася ў сапраўды еўрапейскага эканамiчнага «тыгра», з якiм сёння жадаюць супрацоўнiчаць самыя вядомыя вытворчыя гiганты Еўропы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Малым зале Палаца Рэспублiкi адбылася юбiлейная прэзентацыя славенскай iнжынерынгавай кампанii «Riko», якая на працягу 5 гадоў актыўна супрацо |
|