21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час будаваць уласнае жыллё

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На завочную «прамую лiнiю» «Звязды» звярталiся са сваiмi пытаннямi на працягу тыдня больш як тры дзесяткi нашых падпiсчыкаў. Шмат пытанняў наконт будаўнiцтва жылля неаднаразова паўтаралася, таму мы аб’ядналi iх па тэматычных групах. На старонках нашага выдання мы прапануем самыя знакавыя i праблемныя запытаннi нашых чытачоў. Сёння на iх адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр ПАДВАЛОЦКI.

(Працяг. Пачатак у нумары за 16 снежня.)

— Надакучылi старыя «хрушчоўкi», дзе дах пастаянна працякае. Калi i ў нас пачнуць будаваць мансарды з рэканструкцыяй верхнiх паверхаў, а таксама з цеплавой рэабiлiтацыяй бакавых сцен, як гэта робiцца ў Мiнску?

Аляксандр Малiнчык, г. Вiцебск.

— Праграма мансарднага будаўнiцтва з цеплавой рэабiлiтацыяй у рэспублiцы дзейнiчае. У Мiнску гарадскiя ўлады рэалiзуюць гэтую праграму. У абласных гарадах усё залежыць ад актыўнасцi мясцовых органаў улады. Трэба правесцi абследаванне дома, распрацаваць адпаведную дакументацыю i шукаць iнвестараў. Часам самi жыхары дамоў катэгарычна адмаўляюцца ад правядзення такога будаўнiцтва. Але галоўнае, што часам у мясцовых бюджэтаў не хапае сродкаў на рэалiзацыю такiх праектаў.

— Сёння ў Брэсце цэны на жыллё павялiчваюцца вельмi iстотна i могуць хутка дагнаць кошт сталiчнага жылля. Разам з тым зямлi вакол горада хапае. Цi будуць будаваць у нас хутчэй?

Вiталь Сiнька, г. Брэст.

— Сёння ў Брэсцкай вобласцi катастрафiчна не хапае новых падрыхтаваных будаўнiчых пляцовак. Пустак хапае. Зараз задача стаiць такая: развiваць масавае жыллёвае будаўнiцтва на падрыхтаваных (з пункту гледжання iнжынерыi) аб’ектах. Спачатку трэба правесцi камунiкацыi, каб потым не было лiшнiх пытанняў па дадатковаму будаўнiцтву i фiнансаванню такiх аб’ектаў. Улiчваючы гэту праблему рэгiёна, Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi падрыхтавала на наступны год праект пастановы па рэалiзацыi жыллёвай праграмы. У гэтым дакуменце фiнансаванне вашага рэгiёна значна павялiчваецца ў параўнаннi з iншымi абласцямi нават у працэнтным вымярэннi. I па лiнii льготных крэдытаў, i ў цэлым аб’ёме фiнансавання, калi скласцi ўсе крынiцы, то на Брэсцкую вобласць будзе выдзелена ў наступным годзе сродкаў больш, чым на Мiнск. Заданне па ўводу жылля недзе прыкладна такое ж, але па фiнансаванню на некалькi працэнтаў грошай будзе выдзелена больш. За гэтыя грошы ў Брэсце больш актыўна будзе весцiся распрацоўка будаўнiчых пляцовак i павялiчыцца доля масавага будаўнiцтва.

— Цi запланавана ў Брэсце будаваць сапраўды шматпавярховыя дамы? Гаворка iдзе аб дамах з 15—20 паверхамi цi нават 30- i 40-павярховых.

— У Мiнску будуюцца дамы з 19—22 паверхамi. А цi мэтазгодна будаваць такiя дамы ў Брэсце? Павiнна праводзiцца архiтэктурная, эканамiчная, сацыяльная i экалагiчная распрацоўка такiх праектаў. У Брэсце 9—15-павярховыя дамы будуюцца. Такой павярховасцi абласному не вельмi буйному гораду хапае.

Карэспандэнт «Звязды»:

— Цi iснуюць у Беларусi няўстойлiвыя грунты або сейсмалагiчна небяспечныя рэгiёны, дзе будаваць вышынныя дамы не рэкамендуецца? Якая сёння максiмальная павярховасць забудовы ў гарадах i сельскай мясцовасцi?

— Няўстойлiвыя грунты iснуюць на тэрыторыi Беларусi ў Салiгорскiм i Любанскiм раёнах, дзе гадамi рабiлася выбарка грунтоў пры распрацоўцы калiйных угнаенняў. З гэтай праблемай мы сутыкнулiся пры будаўнiцтве iндывiдуальных домiкаў сельскагаспадарчых арганiзацый. Год таму праекцiроўшчыкi прынялi на гэты конт адпаведныя рашэннi. Было вырашана iстотна ўзмацнiць бетонны фундамент. Гэты рэгiён не вельмi урбанiзаваны, таму нейкiя вышынныя дамы там не будуюцца. У Беларусi сейсмалагiчна небяспечных рэгiёнаў няма. У сельскай мясцовасцi зараз дзейнiчае дзяржаўная праграма па развiццi вёскi. Там запланавана на блiжэйшыя шэсць гадоў будаўнiцтва трох вiдаў дамоў. Гэта сядзiбныя жылыя дамы, блакiраваныя дамы i шматпавярховыя будынкi. У шматпавярховых будынках будзе максiмумам два-тры паверхi.

— Сям’я з трох чалавек, дзiцяцi год. Мы жывём у iнтэрнаце. Мне 27 гадоў. У чарзе ў выканкаме стаiм 4 гады як малазабяспечаная сям’я. На працы мужа жыллё не будуюць. Што рабiць, каб атрымаць крэдыт i будавацца? Якiя ёсць варыянты? Чакаць жылля ў чарзе 10 i больш гадоў не жадаем.

Наталля Кандзiра, г. Гродна.

— Калi чарга ў выканкаме не падышла, то вам можна ўступiць у долевае будаўнiцтва. Сёння грамадзянам выдаюцца не толькi льготныя крэдыты, але i мэтавыя звычайныя крэдыты на будаўнiцтва жылля. Згодна з праграмай будаўнiцтва на наступны год прадугледжана прыкладна 135 мiльярдаў фiнансавых сродкаў, якiя будуць выдавацца грамадзянам у якасцi будаўнiчых крэдытаў. Акрамя ААТ «Беларусбанк», якi выдае льготныя крэдыты, сёння зацверджаны спiс банкаў, якiя прапануюць жыллёвыя крэдыты на агульнай падставе. Акрамя таго, банкамi выдаюцца валютныя крэдыты тэрмiнам на 10 гадоў.

— Жыву ў прыватным доме ў вёсцы. Цi магу я ўзяць крэдыт на рамонт жылля ў залiк чэкаў «Жыллё»? Куды для гэтага трэба звяртацца?

Мiхась Т., Шчучынскi раён.

— Звяртацца трэба ў адпаведны жыллёвы аддзел мясцовага выканкама. Калi ў гэтым рэгiёне iснуюць пэўныя жыллёвыя квоты, то грамадзянiну на месцы растлумачаць, якiя трэба падрыхтаваць дакументы.

— Стаiм у чарзе ў выканкаме 3 гады як маладая сям’я, якая мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Мы жывём у iнтэрнаце. У пачатку наступнага года жонцы споўнiцца 32 гады. Цi будзем мы лiчыцца ў чарзе як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у якасцi маладой сям’i, або нас перавядуць у агульную чаргу? Калi перапiшуць у агульную чаргу, то на якiх умовах: у канец чаргi, сярэдзiну цi неяк iнакш?

Васiль Петрышаў, г. Магiлёў.

— Калi сям’я была пастаўлена ў чаргу, а мужу цi жонцы было не больш чым 31 год уключна, то яны i зараз лiчацца ў асобнай чарзе як маладая сям’я. Сёння ў чэргах для маладых сем’яў стаяць грамадзяне, якiм споўнiлася i 33, i 35 гадоў.

Карэспандэнт «Звязды»:

— Якiмi тэмпамi сёння ажыццяўляецца будаўнiцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай у сельскiх населеных пунктах?

— Па-першае, будуецца 9 тысяч дамоў сельскагаспадарчымi арганiзацыямi. Фiнансаванне на 95 працэнтаў ад агульнага кошту будаўнiцтва ажыццяўляецца па лiнii Белаграпрамбанка i на 5 працэнтаў — з уласных сродкаў гаспадарак. Па ўказу кiраўнiка дзяржавы № 405 ад 30 жнiўня гэтага года дазваляецца ўводзiць такiя дамы без асобных вiдаў аддзелачных работ. Па гэтаму ўказу гаспадаркi зраўнялi па ўмовах крэдытавання з грамадзянамi. Дазволiлi аддаваць крэдыты на працягу 40 гадоў. Умовы льготнага крэдытавання грамадзян у населеных пунктах з насельнiцтвам да 20 тысяч чалавек, i крэдыт атрыманы гаспадаркай для будаўнiцтва жылля для спецыялiстаў, у абодвух выпадках умовы сёння сталi аднолькавымi.

— Цi распрацоўваюцца зараз вашым ведамствам праекты будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў павялiчанай плошчы для вялiкiх мнагадзетных сем’яў, дзе 4, 5 i больш дзетак?

Галiна Рыбiк, г. Лепель.

— Пасля заўваг прэзiдэнта нашай краiны вясной гэтага года па гэтаму пытанню i згодна з рашэннем урада краiны сёння спецыялiстамi мiнiстэрства распрацаваны 31 праект прысядзiбнага жылога дома. Зараз патэнцыяльны гаспадар новага жылля можа выбраць сабе той цi iншы праект.

— Майму сыну споўнiўся 21 год. Яго маладая сям’я свайго жылля не мае. Галава сям’i месяц таму стаў у чаргу ў Баранавiчах на паляпшэнне жыллёвых умоў. Сын мае жаданне пабудаваць кааператыўную кватэру. Што для гэтага трэба рабiць? Якiя дакументы збiраць, куды звяртацца?

С. Войцiк, г. Баранавiчы.

— З адпаведнай заявай трэба звярнуцца ў мясцовы выканкам. Калi ў мiкрараёне Баранавiч, дзе прапiсаны спадар Войцiк сфармiраваны ЖБК, то мясцовыя спецыялiсты павiнны прапанаваць прыняць у iм удзел. Магчыма, новы ЖБК толькi збiраецца фармiравацца. Спiс неабходных дакументаў, якiя трэба падрыхтаваць вам, дадуць кiраўнiкi ЖБК цi спецыялiсты жыллёвага аддзела выканкама. Напрыклад, у спiс неабходных дакументаў у сталiцы ўваходзiць даведка будучага забудоўшчыка аб складзе сям’i з ЖЭСа, даведкi на кожнага члена сям’i з агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру аб наяўнасцi той цi iншай нерухомасцi ў дзяржаўным рэгiстры, копii пасведчанняў аб нараджэннi, шлюбе i г. д. Аднак, адразу заўважу, што асобныя даведкi цi iншыя дакументы, згодна з законам, дзейнiчаюць толькi на працягу пэўнага часу. У агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру i ў канторах ЖЭСаў выдаюцца, у прыватнасцi, даведкi, якiя маюць юрыдычную сiлу на працягу аднаго цi трох месяцаў. Таму я параiў бы не збiраць дакументы, пакуль не будзе вырашана прынцыповае пытанне аб пачатку будаўнiцтва дома.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На завочную «прамую лiнiю» «Звязды» звярталiся са сваiмi пытаннямi на працягу тыдня больш як тры дзесяткi нашых падпiсчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика