Спорт-тайм
«Сцяўа» з Васiлём Хамутоўскiм працягвае барацьбу
Выявiлiся чарговыя прэтэндэнты на Кубак УЕФА: у групе «А» — «Манака», «Гамбург», «Славiя», у групе «В» — «Палерма», «Эспаньёл», «Лакаматыў», у групе «С» — «Сцяўа», «Ланс», «Герта», у групе «D» — «Мiдлсбро», «Алкмаар», «Лiтэкс». Вынiкi заключнага тура: «Гамбург» (Германiя) — «Славiя» (Чэхiя) — 2:0, «Манака» (Францыя) — «ЦСКА» (Балгарыя) — 2:1, «Эспаньёл» (Iспанiя) — «Макабi» (Iзраiль) — 1:0, «Палерма» (Iталiя) — «Брандбю» (Данiя) — 3:0, «Ланс» (Францыя) — «Сампдорыя» (Iталiя) — 2:1, «Герта» (Германiя) — «Сцяўа» (Румынiя) — 0:0, «Мiдлсбро» (Англiя) — «Лiтэкс» (Балгарыя) — 2:0, «АЗ» (Галандыя) — «Грасхоперс» (Швейцарыя) — 1:0. Парог у тры шайбы пераадолены Барацьба памiж камандамi групы «В» за адзiную пуцёўку ў хакейную элiту на маладзёжным чэмпiянаце свету ў дывiзiёне 1 разгараецца з кожным днём. Нарэшце беларускiя iгракi змаглi пераадолець парог у тры шайбы i парадаваць балельшчыкаў кiдкамi ў вароты сапернiка на працягу ўсiх трох перыядаў матча: падначаленыя Эдуарда Занкаўца засмуцiлi iтальянцаў лiкам 7:1. Аднак бясспрэчным лiдарам турнiру пакуль застаецца зборная Казахстана, якая на гэты раз выйграла ў каманды Аўстрыi — 3:1. З нiчыйным вынiкам завяршылi сваю сустрэчу Венгрыя i Польшча — 1:1. Браты Клiчко атрымалi спартыўны «Оскар» Вядомыя ўкраiнскiя майстры скураной пальчаткi, браты Клiчко, атрымалi ганаровую прэмiю Сусветнай спартыўнай акадэмii «Лаўрэўс» — своеасаблiвы спартыўны аналаг «Оскара», якi мае назву «Спорт дзеля дабрынi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сцяўа» з Васiлём Хамутоўскiм працягвае барацьбу |
|