21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЕВЕРАГОДНАЕ ПАДЗЕННЕ

У Злучаных Штатах адбыўся неверагодны выпадак з парашутысткай па iменi Шаяна Рычардсан. Адважная дама засталася жывой пасля падзення з вышынi 1000 метраў.

Мiсiс Рычардсан выконвала свой першы зацяжны адзiночны скачок з парашутам. Галоўны парашут наогул не спрацаваў, а запасны раскрыўся не да канца. Дзяўчына не памятае, як прызямлiлася, бо ачуняла толькi ў аперацыйнай.

Пасля моцнага ўдару ў Шаяны аказалiся пераламанымi абедзве нагi, яна засталася без шасцi зубоў. Хiрургi вынялi раздробненыя косцi i паставiлi спецыяльныя пласцiны для iх зрошчвання. Вiдаць, у дзень падзення шчаслiвая зорка ўсмiхнулася адважнай даме i захавала ёй жыццё. Нягледзячы на тое, што Шаяна атрымала цяжкiя траўмы, яна ўжо iдзе на папраўку.

ЖУРАВIНЫ ЯК ПАНАЦЭЯ АД УСIХ ХВАРОБ

Даследчыкi з амерыканскага унiверсiтэта Рачэстара выявiлi новы сродак ад зубнога болю — журавiны. Як аказалася, журавiнавы сок не дазваляе бактэрыям, што выклiкаюць карыес, «замацавацца» на паверхнi зубоў.

Раней журавiны прадэманстравалi i iншыя свае выдатныя якасцi. На пачатку гэтага года вучоныя з унiверсiтэта Вiсконсiна выявiлi сувязь памiж ужываннем гэтых ягад i паляпшэннем работы сэрца. Крыху раней было таксама ўстаноўлена, што журавiны павялiчваюць колькасць «добрага» халестэрыну ў крывi чалавека. У 2002 годзе Таварыства iнфекцыянiстаў Амерыкi паведамiла, што журавiны здольныя забiваць хваробатворныя бактэрыi, якiя выклiкаюць захворваннi мочапалавой сiстэмы.

ГУСI З’ЕЛI... ШКОЛУ

Вельмi нечаканыя гастранамiчныя густы праявiлiся ў гэтых хатнiх птушак з невялiкага румынскага гарадка Рэсесцi. Згаладалыя гусi, у якiх зiмой, вiдаць, тугавата з кормам, з’елi сцены мясцовай школы.

Кажуць, голад — не цётка. Калi ў жываце пуста, то i чэрствая скарынка падаецца прысмакам. Вось i для няшчасных гусей, якiм выпала нарадзiцца ў беднай румынскай глыбiнцы, новыя панэлi з пенаполiстыролу прыйшлiся даспадобы.

Менавiта гэтым матэрыялам будаўнiкi абшылi сцены старой школы, якая знаходзiцца на рамонце. Пакуль майстры займалiся iншай работай, гусi, якiя гулялi побач, наладзiлi сапраўдную дэгустацыю пенаполiстыролу. Трэба сказаць, што птушкi засталiся вельмi задаволеныя яго смакавымi вартасцямi, бо ў надзвычай кароткi час падчыстую склявалi новенькiя сцены. Надзвычайны апетыт i пражорлiвасць крылатых шкоднiкаў нанеслi значную шкоду ўсiм рамонтным работам i прабiлi iстотную дзiрку ў бюджэце праекта.

Цяпер будаўнiкам давядзецца вяртаць нанесены ўрон з уласнай кiшэнi. Паводле слоў мэра гарадка Канстанцiна Негру, менавiта рамонтнiкi нясуць адказнасць за гэтае здарэнне, бо безадказна паставiлiся да сваёй работы i своечасова не пакрылi сцены будаўнiчым растворам.

«У рэшце рэшт, гусi — усяго толькi дурныя птушкi. Праект рамонту школы фiнансаваўся на грамадскiя грошы, i я не магу ў якасцi вiнаватых прад’явiць народу чараду гусей. Безумоўна, вiнаватыя ва ўсiм няўважлiвыя рамонтнiкi», — заявiў начальнiк гарадка.

МАЛПА ПАДМАНУЛА МАСТАЦТВАЗНАЎЦАЎ

У Германii вядомым мастацтвазнаўцам прапанавалi вызначыць аўтара карцiны, якую на самай справе «намалявала» шымпанзэ па мянушцы Бангi. У вынiку нiхто са спецыялiстаў так i не здагадаўся, што твор мастацтва належыць пэндзлю малпы.

Трэба сказаць, што 30-гадовая шымпанзэ з заапарка горада Хале даўно захапляецца маляваннем. Аднак вынiкi яе творчасцi не траплялiся на вочы шырокай публiцы. Справа ў тым, што сябар малпы па клетцы пастаянна рваў работы сваёй «каханкi», вiдаць, крыўдуючы на яе няўвагу. Калi ўсё ж такi служыцелям заапарка ўдалося раздабыць адну з карцiн таленавiтай малпы, яны вырашылi пажартаваць над мастацтвазнаўцамi, папрасiўшы iх вызначыць, каму з мастакоў можа належаць гэтае «палатно».

Ацэнкi экспертаў аказалiся даволi разнастайнымi. Так, дырэктар дзяржаўнага музея мастацтваў у Морыцбургу Каця Шнайдэр выказала меркаванне, што карцiну напiсаў лаўрэат прэмii Гугенхайма Эрнст Вiльгельм Нэй. З ёй пагадзiўся i яшчэ адзiн паважаны прафесар, падкрэслiўшы пры гэтым, што менавiта Нэй выкарыстоўваў падобную тэхнiку ў сваiх работах.

Нiхто са спецыялiстаў нават не падумаў, што карцiну магла стварыць малпа. Цiкава, што апошнiм часам падобная творчасць нашых меншых братоў набыла небывалую папулярнасць. Так, напрыклад, нядаўна з малатка лонданскага гандлёвага дома Bonhams пайшлi тры абстрактныя карцiны, якiя належаць пэндзлю вядомага ў мастацкiх колах шымпанзэ па мянушцы Конга. А жыхарка заапарка Шэнбрун у Вене шымпанзэ Нонджы не паспявае «адбiвацца» ад заказаў на свае палотны, якiя разыходзяцца па значных цэнах.

Так што можна сказаць, што карцiны малпаў сёння засланiлi работы слынных мастакоў-людзей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Злучаных Штатах адбыўся неверагодны выпадак з парашутысткай па iменi Шаяна Рычардсан. Адважная дама засталася жывой пасля падзення з вышынi 1000 мет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика