Вiншуем калег i сяброў!
«Звязда» горача вiншуе з юбiлеем — 60-годдзем з дня заснавання — «Настаўнiцкую газету». Жадаем калектыву выдання моцнага здароўя, якое дапаможа паступова ўвасобiць у жыццё пастаўленыя мэты. Няхай работа будзе плённай, палосы — iнфармацыйна насычанымi, а настрой — бадзёрым!
А што самi сабе жадаюць калегi i з якiмi планамi пераадольваюць чарговую юбiлейную мяжу? На такiя пытаннi мы папрасiлi адказаць галоўнага рэдактара газеты Аляксандра ГАЙДУКА. — Я пажадаў бы нашым супрацоўнiкам, сярэднi ўзрост якiх, дарэчы, — каля 32 гадоў, добрага здароўя i моцнага сямейнага «тылу»... У блiжэйшай будучынi газета паспрабуе «замацаваць» планы, якiя ўжо выспелi. Зараз па суботах мы выходзiм на васьмi палосах з тэматычным дадаткам «Утульная хатка». Ёсць жаданне прысвячаць гэты дадатак кожны раз новай тэме. Мы хацелi б «схiлiцца» ў бок канкрэтных людзей, напоўнiць жыццём кожны артыкул... Калi пашанцуе, будзем развiваць сетку ўласных карэспандэнтаў. Магчыма, удасца павялiчыць аб’ём газеты i па аўторках ды чацвяргах. Дарэчы, упершыню на гэты юбiлей мы выйшлi ў колеры. Спадзяёмся, што дзесьцi ў другiм квартале станем каляровымi цалкам... Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» горача вiншуе з юбiлеем — 60-годдзем з дня заснавання — «Настаўнiцкую газету». Жадаем калектыву выдання моцнага здароўя, якое дапаможа паступ |
|