Прэзiдэнт Беларусi даручыў вывучыць мэтазгоднасць адзнак у пашпартах для выезду за мяжу
Прэзiдэнт Беларусi 20 снежня сустрэўся са старшынёй Канстытуцыйнага суда Рыгорам Васiлевiчам.
Рыгор Васiлевiч праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб дзейнасцi Канстытуцыйнага суда ў 2005 годзе, рабоце са зваротамi грамадзян. За гэты час у Канстытуцыйны суд паступiла амаль 2 тыс. зваротаў, пад якiмi паставiлi свае подпiсы каля 6 тыс. грамадзян нашай краiны. У цэлым асноўная частка зваротаў датычылася сацыяльна-эканамiчнай сферы, пытанняў падаткаабкладання, абароны правоў грамадзян у крымiнальна-працэсуальнай сферы. Сярод iх, напрыклад, звароты наконт прастаўлення ў пашпартах грамадзян асабiстых нумароў, статусу нямецкага лагера «Азарычы», у якiм утрымлiвалiся беларусы, аб кампенсацыi абясцэненых укладаў. За мiнулы год Канстытуцыйным судом было разгледжана таксама 29 зваротаў дэпутатаў беларускага парламента, прааналiзавана 46 праектаў нарматыўных актаў. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў неабходнасць уважлiвых адносiнаў да зваротаў грамадзян з боку тых органаў, у кампетэнцыi якiх вырашэнне гэтых пытанняў. Ён даручыў вывучыць мэтазгоднасць прастаўлення адзнак у пашпартах для выезду за мяжу, а таксама магчымасць уключэння ў стаж работы дзяржслужачага некаторых вiдаў працоўнай дзейнасцi. Прэзiдэнт звярнуў увагу, што Канстытуцыйны суд можа больш актыўна садзейнiчаць удасканаленню беларускага заканадаўства i, тым самым, абароне правоў i свабод грамадзян. Як адзначыў Рыгор Васiлевiч, у блiжэйшы час будзе завершана работа над тэкстам паслання Канстытуцыйнага суда аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Чакаецца, што прэзiдэнту гэты дакумент будзе накiраваны ў студзенi 2006 года. Па вынiках яго разгляду кiраўнiк дзяржавы дасць даручэннi адпаведным органам з мэтай удасканалення заканатворчай дзейнасцi i правапрымяняльнай практыкi ў краiне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 20 снежня сустрэўся са старшынёй Канстытуцыйнага суда Рыгорам Васiлевiчам
|
|