Беларусы пагоршылi свой рэйтынгСпорт-тайм Паводле снежаньскага рэйтынг-лiста Мiжнароднай федэрацыi футбола (ФIФА), беларуская зборная мае 570 ачкоў i зараз займае 61-е месца ў свеце сярод 205 нацыянальных каманд. Нагадаем, што за апошнi месяц наша каманда не правяла нiводнага матча. У футбольную тройку лiдараў напрыканцы года ўвайшлi Бразiлiя (840 ачкоў), Чэхiя (796) i Галандыя (791). Сярод прадстаўнiкоў былога Савецкага Саюза вышэй за астатнiя зборныя размясцiлася расiйская — 34-е месца (662).750 тысяч еўра замест 1,5 мiльёна Кiраўнiкi бухарэсцкага «Сцяўа» гатовы развiтацца з Васiлём Хамутоўскiм, якi гуляе ў румынскай камандзе з 2003 года i таксама з’яўляецца галкiперам нашай нацыянальнай зборнай. Аднак каштаваць такое растанне будзе 750 тысяч еўра. Цiкавасць да варатара праявiлi маскоўскае «Дынама» i санкт-пецярбургскi «Зенiт». Прыгадаем, што летам Хамутоўскi мог перайсцi ў кiеўскае «Дынама», аднак украiнцаў не задаволiла сума трансфера — 1,5 мiльёна еўра. Гульня мужчын — на карысць жанчынам Беларусь упершыню стане гаспадыняй фiнальнага турнiру чэмпiянату Еўропы 2009 года сярод жаночых зборных ва ўзроставай катэгорыi да 19 гадоў. Гэтаму паспрыяла ўдалае выступленне мужчынскiх каманд (U-21 i U-17), якiя летась i сёлета адпаведна прайшлi ў фiнальныя стадыi кантынентальнага чэмпiянату. Курнеў у «Нёмане» Нарэшце гродзенскi «Нёман» вызначыўся ў выбары новага галоўнага трэнера каманды. Iм быў абраны 55-гадовы Уладзiмiр Курнеў. Раналдзiньё зноў лепшы Бразiлец Раналдзiньё другi год запар стаў мацнейшым, паводле апытання трэнераў i капiтанаў ўсiх зборных свету. Званне самага мацнейшага футбалiста планеты 2005 года ён выйграў у свайго аднаклубнiка Самуэля Это’О i паўабаронцы «Чэлсi» Фрэнка Лэмпарда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле снежаньскага рэйтынг-лiста Мiжнароднай федэрацыi футбола (ФIФА), беларуская зборная мае 570 ачкоў i зараз займае 61-е месца ў свеце сярод 205 |
|