Прэзiдэнт прыняў рашэнне аб прадаўжэннi тэрмiну перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» да 1 студзеня 2007 год
Беручы пад увагу шматлiкiя звароты грамадзян, якiя не паспелi перарэгiстраваць iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё», прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прадаўжэннi тэрмiну перарэгiстрацыi гэтых чэкаў да 1 студзеня 2007 года.
Нагадаем, што ў адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» названыя чэкi падлягалi перарэгiстрацыi ў ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» толькi да 1 студзеня 2006 года, пасля чаго iх выдача спынялася. Згодна з сённяшнiм рашэннем прэзiдэнта краiны, грамадзяне маюць магчымасць яшчэ год атрымлiваць раней налiчаныя, але не атрыманыя iмi iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё», i праводзiць перарэгiстрацыю наяўных у iх чэкаў. Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду ў блiжэйшыя днi ўнесцi на яго разгляд праект адпаведнага нарматыўнага прававога акта. Акрамя таго, да 1 чэрвеня 2006 года прэзiдэнту павiнны быць прадстаўлены прапановы па далейшаму выкарыстанню перарэгiстраваных iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт прыняў рашэнне аб прадаўжэннi тэрмiну перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» да 1 студзеня 2007 год Беручы пад увагу шматлiкiя звароты грамадзян, якiя не паспелi перарэгiстраваць iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё», прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лука
|
|