Новы год: можна — на лыжы, а можна...
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Сталiца Адзначыць навагоднiя святы можна не толькi дома, у гасцях або на вечарыне. Добра адпачыць можна i на вясёлых вулiцах i плошчах Мiнска.Святы пачнуцца 24 снежня, калi на праспекце Пераможцаў з 11.00 да 16.00 будзе працаваць вялiкi кiрмаш па продажы спажывецкiх тавараў. 25 снежня, ад праспекта Пераможцаў да Кастрычнiцкай плошчы, пройдзе тэатралiзаванае шэсце Дзядоў Марозаў i Снягурак. Калi казачныя героi спыняцца на Кастрычнiцкай плошчы, перад галоўнай ёлкай краiны пройдзе канцэрт, падрыхтаваны артыстамi з раёнаў сталiцы. Галоўная ж падзея — непасрэдна святкаванне Новага года ў ноч з 31 снежня па 1 студзеня будзе працягвацца дзесяць гадзiн. З шасцi вечара тыя, хто апынецца на Кастрычнiцкай плошчы, змогуць убачыць святочную шоу-праграму. Будзе ўсё, што можна сабе толькi ўявiць. А з 1.30 да 1.50 ля абелiска «Мiнск — горад-герой» адбудзецца вялiкi феерверк. Як абяцаюць арганiзатары — Упраўленне культуры Мiнскага гарвыканкама — такога мiнчане яшчэ не бачылi. Завершыцца святочная ноч у чатыры гадзiны ранiцы 1 студзеня 2006 года. Прапануюцца i забаўляльныя шоу для дзяцей. 1—2 студзеня новага года, зноў жа на Кастрычнiцкай плошчы, з 12.00 да 16.00 пройдзе гульнявая праграма для самых маленькiх, з жартамi, конкурсамi i падарункамi. Для моладзi сустрэча Новага года будзе працягвацца і ў першыя навагоднiя днi, увечары — з шасцi да дзесяцi. Акрамя таго, аматары спорту могуць паўдзельнiчаць у першынстве горада па лыжных гонках, якое прысвечана адкрыццю спартыўнага зiмовага сезона. Спаборнiцтва пачнецца ў 18 гадзiн на лыжаролернай трасе на праспекце Пераможцаў. З 23 снежня па 8 студзеня ва ўсiх кiнатэатрах Мiнска пройдзе паказ стужак навагодняй тэматыкi. Святочны тыдзень завершыцца на Каляды, 7 студзеня 2006 года, ля галоўнай ёлкi. Калi хопiць моцы, весялiцца прапануецца з 16.00 да 22.00.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзначыць навагоднiя святы можна не толькi дома, у гасцях або на вечарыне. Добра адпачыць можна i на вясёлых вулiцах i плошчах Мiнска
|
|