21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як процiстаяць гандлю людзьмi?

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Дзейнасць праваахоўных органаў Магiлёўшчыны па процiдзеянню гандлю людзьмi абмяркоўвалася на апошняй калегii абласной пракуратуры.

Намеснiк пракурора Магiлёўскай вобласцi Франц Вайцаховiч паведамiў, што цяпер расследуецца крымiнальная справа наконт вывазу дзяцей як жывога тавару ў Iталiю.

— Гэта нiбыта пад выглядам дабрачыннай дзейнасцi, але насамрэч арганiзавана мафiёзнымi структурамi, — патлумачыў Франц Вайцаховiч. — Яны вывезлi i ўсталявалi апеку над 53 дзецьмi з Мсцiслаўскага дома-iнтэрната. Адна дзяўчынка цяпер натуральна выкрадзена, i трэба яе вярнуць. Мы высветлiлi, што апека над дзецьмi патрэбна для таго, каб не плацiць падаткi: паводле ўнутраных iтальянскiх законаў, апякун вызваляецца ад iх платы. Так што дзецi патрэбны толькi дзеля матэрыяльнай карысцi, а беларуская дзяржава нясе страты, бо наўрад цi гэтыя дзецi вернуцца на радзiму.

Аднак найбольш распаўсюджаны вываз дарослых людзей для сэксуальнай эксплуатацыi. Напрыклад, перакрыты канал, па якому дзяўчат з Магiлёўшчыны вывозiлi ў Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты, у горад Дубаi. У мiжнародную групоўку ўваходзiлi дзве жанчыны з Бабруйскага раёна.

Адна жанчына вербавала вясковых дзяўчат, а другая афармляла iм дакументы i садзiла ў Шарамецьеве на самалёт. У Дубаi дзяўчат сустракалi выхадцы з Украiны i развозiлi па бардэлях. У Дубаi самыя вялiкiя цэны на «жывы тавар»: за дастаўку маладой жанчыны плацяць у сярэднiм 7 тысяч долараў. Бабруйчанкi адправiлi туды пяцярых дзяўчат.

Вярбоўшчыца сёлета асуджана гомельскiм судом на 6 гадоў пазбаўлення волi нават нягледзячы на тое, што яна — iнвалiд II групы. Другая жанчына, бабруйчанка, знаходзiцца ў вышуку, i ёсць звесткi, што яна хаваецца на тэрыторыi Расii.

Сёлета ў справах, звязаных з гандлем людзьмi фiгуравалi такiя краiны, як Расiя — у асноўным, Польшча, Прыбалтыка.

— Аднак я не сказаў бы, што людзей захапiлi, скруцiлi i вывезлi ў багажнiку — такога няма, — гаворыць Франц Вайцаховiч. — У асноўным вывозяць шляхам падману. Прапануюць працаваць, напрыклад, у бары. А ў вынiку высвятляецца, што трэба займацца аказаннем сэксуальных паслуг.

Разам з тым пракуратура мае такiя факты, калi жанчыны самi з’язджаюць у Маскву займацца прастытуцыяй. Сярод iх ёсць такiя, якiя маюць дзяцей, а ёсць i школьнiцы, якiя адпраўляюцца на заробкi ў час канiкулаў.

Гэта якраз самастойныя выезды, а не вываз людзей. Вядома, што ў сувязi з гэтым з тэрыторыi Расii дэпартавана за год 1200 беларускiх жанчын.

Сёлета Магiлёўская абласная пракуратура накiравала ў суд 10 крымiнальных спраў па гандлю людзьмi. Усяго 67 злачынстваў — менавiта столькi людзей вывезена ў якасцi «жывога тавару». Злачынцы — у асноўным беларусы i двое расiян. Пакаранне за такiя злачынствы вельмi сур’ёзнае.

— Наша заканадаўства стала больш жорсткiм у дачыненнi да гандлю людзьмi, тэрмiны пазбаўлення волi вялiкiя, i таму злачынцам небяспечна i нявыгадна займацца гэтай дзейнасцю, — зазначыў намеснiк пракурора Магiлёўскай вобласцi. — Таму я б усё ж сказаў, што гандаль людзьмi мае тэндэнцыю да памяншэння.

Таксама Франц Вайцаховiч паведамiў, што ў працэсе расследавання крымiнальнай справы высветлiлася, што група дзяцей з Магiлёўшчыны была вывезена на Блiзкi Усход. Цяпер лёс дзяцей невядомы, iдзе разбор. Падрабязнасцi справы ў пракуратуры не паведамляюць у iнтарэсах следства.

Што датычыцца рабства, поўнай бяспраўнасцi чалавека, то такiя выпадкi ёсць i ў нас. Напрыклад, расследуецца крымiнальная справа па Чэрыкаўскаму раёну. Расiянiн пасялiўся ў Беларусi i набiраў сабе нешта накшталт рабоў. Папярэдне вядома, што ён вербаваў людзей падманам, потым мог пазбаўляць iх волi, замыкаць. Гэты чалавек арыштаваны, вядзецца следства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейнасць праваахоўных органаў Магiлёўшчыны па процiдзеянню гандлю людзьмi абмяркоўвалася на апошняй калегii абласной пракуратуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика