Вылучэнне прадстаўнiкоў у тэрытарыяльныя камiсii па выбарах прэзiдэнта завершыцца 25 снежня
Адпаведныя камiсii павiнны быць сфармiраваны не пазней за 28 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай Лазавiк.
«Часам задаюць пытанне: на якiх падставах можа быць адмоўлена таму цi iншаму прадстаўнiку ва ўключэннi ў тэрытарыяльную выбарчую камiсiю? Нiякiх падстаў не iснуе. Проста склад камiсii абмежаваны па колькасцi — максiмум 13 чалавек», — сказаў Мiкалай Лазавiк. Паводле слоў субяседнiка, крытэрыi адбору членаў тэрытарыяльных камiсiй — гэта ўменне працаваць з выбаршчыкамi, вопыт у гэтай галiне i веданне нормаў дзеючага заканадаўства. Сакратар ЦВК нагадаў, што вылучаць свайго прадстаўнiка ў склад тэрытарыяльнай камiсii могуць палiтычныя партыi, грамадскiя аб’яднаннi i працоўныя калектывы, а таксама групы грамадзян у колькасцi не менш як 30 чалавек. Склад гэтых выбаркамаў фармiруецца на пасяджэннi выканаўчага камiтэта i Савета дэпутатаў адпаведнай адмiнiстрацыйнай тэрытарыяльнай адзiнкi. Мiкалай Лазавiк таксама праiнфармаваў, што 23 снежня — апошнi тэрмiн здачы спiсаў членаў iнiцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у прэзiдэнты. На пасяджэннi Цэнтрвыбаркама 27 снежня адбудзецца рэгiстрацыя iнiцыятыўных груп. З 29 снежня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у прэзiдэнты, яно прадоўжыцца да 27 студзеня ўключна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведныя камiсii павiнны быць сфармiраваны не пазней за 28 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай Л
|
|