«Наварыла бабуля ежы» для партугальцаў
Ларыса ЦIМОШЫК
Ведай нашых! Якраз да свята Наражэння Хрыстовага ў Партугалii ўпершыню выйдзе дыск з беларускай музыкай. «Наварыла бабуля ежы» — гэта песня ВIА «Харлi», якая карыстаецца папулярнасцю сярод партугальскiх радыёслухачоў i нават займала першыя радкi ў хiт-парадзе «Фалкландыя». I вось вынiк за год — песня беларускага калектыву ў Партугалii трапляе ў альбом з лепшымi кампазiцыямi.Дзеля гэтага прадзюсар адной з партугальскiх FM- станцый Джо Са спецыяльна звязаўся з беларускiм гуртом, каб атрымаць згоду музыкантаў. Якiя пытаннi?!. Калi ласка, няхай любяць, слухаюць нашу мову, адчуваюць яе мiлагучнасць. У нас на гэта не ўсе i не заўсёды здольныя. А вось у Партугалii ацанiлi сувязь крынiц беларускага фальклору з сучаснасцю, i для iх, напэўна, справа не ў далёкай цiкавай экзотыцы. Прадзюсару Джо Са настолькi спадабалася творчасць гурта «Харлi», што ён абяцаў дапамагчы беларусам трапiць на штогадовы фестываль «Фалкландыя», якi праходзiць у Барселоне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якраз да свята Наражэння Хрыстовага ў Партугалii ўпершыню выйдзе дыск з беларускай музыкай
|
|