Ксенii Сiтнiк уручана вышэйшая ўзнагарода Гомельскай вобласцi
Валерый СIДОРЧЫК, БЕЛТА
У Гомельскiм аблвыканкаме адбылося ўшанаванне Ксенii Сiтнiк — пераможцы мiжнароднага дзiцячага конкурсу «Еўрабачанне-2005».
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон уручыў гераiнi конкурсу вышэйшую ўзнагароду Гомельскай вобласцi — Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камiтэта i падарыў ад мясцовай улады тэлевiзар найноўшай мадэлi. Святлане Стацэнка — мастацкаму кiраўнiку i мацi Ксенii, была аб’яўлена падзяка Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта. Аляксандр Якабсон паведамiў, што, па даручэнню кiраўнiка дзяржавы, аблвыканкам падрыхтаваў i накiраваў у сталiцу прадстаўленне аб заахвочваннi Ксенii Сiтнiк i Святланы Стацэнка на ўзроўнi прэзiдэнта Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскiм аблвыканкаме адбылося ўшанаванне Ксенii Сiтнiк — пераможцы мiжнароднага дзiцячага конкурсу «Еўрабачанне-2005»
|
|