З ветрыкам на вiртуальным картынгу
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Брэсце адкрыўся чацвёрты па лiку інтэрнэт-клуб, у якiм абсталявана 24 рабочыя iнтэрнэт-месцы.
Тут можна пазванiць па тэлефоне, адправiць тэлеграму або факс, купiць тэлефонныя карты, iнтэрнет-карты, карты экспрэс-аплаты Velkom, тэлефонныя апараты i аксесуары, падключыцца да Velkom, заключыць дагавор страхавання, атрымаць расшыфроўку тэлефонных размоў. Новыя рабочыя месцы аснашчаны сучаснымi камп’ютарамi з вадкакрышталiчнымi манiторамi, а выйсцi ў Iнтэрнэт можна на самай высокай у рэспублiцы хуткасцi. Можна адправiць электронную пошту, адсканiраваць тэкст або фотаздымкi, раздрукаваць iнфармацыю, перанесцi яе на дыск i г.д. У новым клубе арганiзавана рабочае месца для людзей з абмежаванымi магчымасцямi па зроку Прэзентацыя яшчэ адной новай паслугi адбылася пасля ўрачыстага пераразання стужкi. На сапраўдным гоначным карце жадаючыя змаглi праiмчацца па вiртуальнай трасе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце адкрыўся чацвёрты па лiку інтэрнэт-клуб, у якiм абсталявана 24 рабочыя iнтэрнэт-месцы |
|