21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаць «Анёлам Белай Русi»...

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

З верай у сябе

Усе перамогi Iмiдж-дызайн студыi «ВАДАЛЕЯ» за мяжой на прэстыжных мiжнародных чэмпiянатах (а гэта толькi ў 2005 годзе дзве кароны, чатыры кубкi Гран-пры, тытулы «Юны Мiстар Свету» i «Першая Прынцэса свету», 1-е i 2-е месцы ў вакале, больш як 30 дыпломаў) з’яўляюцца яскравым доказам таго, што Беларусь багатая на прыгожых i таленавiтых дзяцей. Зараз студыя намагаецца вырашыць пытанне iх запатрабаванасцi на радзiме.

— Чаму б Беларусi, магчыма, першай у свеце, не паспрабаваць ажыццявiць адну цiкавую i карысную, на мой погляд, iдэю? Я маю на ўвазе прапанову для тутэйшых прадпрыемстваў, арганiзацый стаць своеасаблiвымi... прадзюсарамi, — кажа творчы кiраўнiк i стылiст Iмiдж-дызайн студыi «Вадалея» Кацярына ПАШКЕВIЧ.

Юныя таленты могуць i павiнны стаць запатрабаванымi айчыннымi прадпрыемствамi ў рэкламе сваiх тавараў i паслуг. Так перамога на прэстыжных спаборнiцтвах, атрыманы тытул падмацуецца практычнай запатрабаванасцю пераможцы.

— Беларускiя прадпрыемствы павiнны рэкламаваць сябе з дапамогай беларускiх талентаў, — удакладняе Кацярына Пашкевiч. — Нашы прыгажунi, скажам, маюць усе падставы i шанцы рэалiзавацца на радзiме...

Вядома, што за мяжой ладзiцца не толькi безлiч фестываляў i конкурсаў, але i дзейнiчае сiстэма, калi так можна сказаць, вырошчвання «зорак» з наступным зарабляннем грошай на iх. Прычым гаворка iдзе не толькi пра «зорак» мадэльнага бiзнэсу, але i пра многiя iншыя творчыя накiрункi. Падобную iдэю выношвала некалi i Кацярына Мiхайлаўна, якая на сёння з’яўляецца дырэктарам па адбору, падрыхтоўцы i прадстаўленню талентаў Рэспублiкi Беларусь на прэстыжных мiжнародных форумах, конкурсах i фестывалях.

Iдэя стварэння «Вадалеi» — Мiжнароднага цэнтра творчасцi, прыгажосцi i таленту ўзнiкла яшчэ ў 98-м, а стала праектам у 2000 годзе. Ужо 2002 год прынёс студыi першыя перамогi. Тады аднымi з першых заваявалi Галiвуд «Мiс Беларусь» Вольга Неўдах, якая атрымала тры залатыя медалi i Хрустальную зорку чэмпiёнкi свету, i Саша Шкурдода ў танцы i фотамадэлiнгу (чатыры залатыя медалi) на Сусветным чэмпiянаце выканальнiцкiх вiдаў мастацтваў. У 2003 годзе Настасся Нiкiфарава заслужыла тытул «Юная Мiс Фота свету», Гран-пры ў фотамадэлiнгу, 2-е месца па акцёрскаму майстэрству i 1-е месца па малюнку. У 2004 годзе на конкурсе «Мiнi-Мiс свету» Насця атрымала тытул «Фота Мiнi-Мiс свету». На працягу 2002—2004 гадоў Беларусь заваявала сем кубкаў абсалютных чэмпiёнаў свету, больш як дваццаць медалёў чэмпiёнаў свету рознай вартасцi, каля сотнi дыпломаў пераможцаў, 4 кароны, 2 Гран-пры, 3 ганаровыя ленты звання «Мiс свету».

Адносна сёлетнiх перамог iмiдж-дызайн студыi «Вадалея» варта прыгадаць хоць бы прэмii i прызы, якiя каманда прывезла з Мiжнароднага фестывалю «Baltic Transit 2005», што прайшоў у Юрмале ў вераснi. Бажэна Янкевiч заваявала 1-е месца ў конкурсе «Вакальнае майстэрства», Эка Джалагонiя прызнана лепшай вядучай «Fashion Show», магiчным голасам фестывалю. Настасся Кашчышына атрымала спецыяльны прыз «За шматгранны талент», Веранiка Цеплякова стала лепшай у арыгiнальным жанры i атрымала запрашэнне на III Маскоўскi мiжнародны фестываль «Адкрытая Еўропа». Самай прыгожай дзяўчынай была прызнана Маша Малашанкава, удзельнiца Дзён Высокай моды ў Парыжы, Нью-Йорку, Мiлане, Лондане.

А ў лiстападзе выхаванцы Iмiдж-дызайн студыi Ягор Волчак i Веранiка Цеплякова прывезлi перамогу з кiеўскага Мiжнароднага фестывалю выканальнiцкiх вiдаў мастацтваў «Свет талентаў 2005». Ягор заслужыў тытул «Юны Мiстэр свету» i заваяваў 2-е месца па вакалу, а Веранiка стала «Першай Прынцэсай свету» i атрымала Гран-пры за акцёрскае майстэрства.

«Вадалея» бярэ ўдзел i ў сацыяльна значных PR-акцыях. Так, напрыклад, да сёлетняга «круглага стала» «Еўропа: агульныя намаганнi ў барацьбе з гандлем людзьмi» ў межах праекта ЕС/ПРААН «Барацьба з гандлем жанчынамi ў Рэспублiцы Беларусь» быў распрацаваны шэраг спецыяльных фотавобразаў, аб’яднаных у дызайн-праекты сацыяльнай рэкламы «Спынiм гандаль людзьмi» i «Дадзiм шар зямны дзецям!».

— Я хацела, каб у нас нарадзiлася сiстэма вылучэння таленавiтай моладзi, — кажа Кацярына Пашкевiч. — I, на шчасце, яна нарадзiлася i дзейнiчае на трох узроўнях: першы — тэсцiраванне i прагназаванне магчымых дасягненняў, другi — падрыхтоўка i трэцi — магчымае знаёмства з арганiзатарамi конкурсных мерапрыемстваў у розных краiнах. Мы ўлiчваем псiхалагiчную падрыхтоўку, фармiраванне стылю, густу, нават знаёмiм нашых дзяцей з менталiтэтам тых краiн, куды iм давядзецца ехаць...

На думку Кацярыны Мiхайлаўны, усе дзецi ад нараджэння таленавiтыя, аднак задача спецыялiстаў — выявiць гэты спецыфiчны талент i зрабiць яго карысным для самога дзiцяцi, дзеля працвiтання зямлi, на якой яно нарадзiлася. «Вадалея» шырока расчыняе дзверы для ўсiх жадаючых, так што бацькi або самi дзецi, якiя хацелi б выпрабаваць сябе ў пэўнай галiне, могуць атрымаць дадатковую iнфармацыю па нумарах 210 47 81 цi 237 90 91.

Паводле слоў Насцi Нiкiфаравай, з ёю адбыўся цуд. Мары, характэрныя для дзяўчат, аднойчы пачалi здзяйсняцца: «Было страшна, калi я ўпершыню выйшла на сцэну. У мяне верылi, i я лiчу, што ў мяне атрымалася. Цяпер рыхтуюся да чарговага конкурсу...».

Удзельнiца PR-акцый, рэкламны твар праекта «Анёлы Белай Русi» 9-гадовая Маргарыта Заўялава кажа, што любiць быць у вобразе анёла, якi з календароў i паштовак жадае iх уладальнiкам шчаслiвага Ражства i Новага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе перамогi Iмiдж-дызайн студыi «ВАДАЛЕЯ» за мяжой на прэстыжных мiжнародных чэмпiянатах (а гэта толькi ў 2005 годзе дзве кароны, чатыры кубкi Гран-п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика