Цяжкiя наступствы ад неасцярожнага курэння
Сяргей РАСОЛЬКА
У раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне Маладзечна была дастаўлена 86-гадовая пенсiянерка, якая атруцiлася чадным газам падчас пажару ў сваiм доме.
Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, пашчасцiла, што полымя, якое ўжо вырывалася з акна, заўважыў экiпаж аддзела аховы, якi ехаў мiма. Прыбыўшыя выратавальнiкi-пажарныя знайшлi i на руках вынеслi з задымленага жылля гаспадыню, якая была ў беспрытомным стане. У другой жа палове дома, дзе ўжо бушаваў агонь, быў знойдзены загiнуўшы мужчына — унук жанчыны. Як мяркуецца, менавiта неасцярожнае курэнне 28-гадовага ўнука пенсiянеркi i стала прычынай пажару. У гэты ж дзень па такой жа прычыне — неасцярожнае курэнне — пацярпеў жыхар вёскi Лiсiна, якi быў дастаўлены ў рэанiмацыйнае аддзяленне Барысаўскага РТМА з апёкамi 3-4 ступенi 25 працэнтаў паверхнi цела. 35-гадовага мужчыну знайшлi ў доме суседзi: пацярпеўшы ляжаў на канапе ў абгарэлай вопратцы, полымя ўжо знiшчыла пасцельныя рэчы... Мужчына знаходзiцца ў цяжкiм стане.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне Маладзечна была дастаўлена 86-гадовая пенсiянерка, якая атруцiлася чадным газам падчас пажару ў сваiм |
|