Спорт-тайм
Другi «абсалют» Iгара Купавы
Iгар Купава са Слонiма другi раз выйграў званне абсалютнага чэмпiёна па пiрамiдзе. У фiнале бiльярдыст абышоў сёлетняга ўладальнiка «бронзы» сусветнага першынства барысаўчанiна Яўгена Курту — 7:6. Паводле слоў Iгара Купавы, упэўненасцi на турнiры яму прыдала вiкторыя над чэмпiёнам свету i Еўропы Яраславам Вiнакурам, а гэты год, на думку пераможцы, выдаўся вельмi ўдалым: «срэбра» на камандным Кубку свету, атрыманне звання майстра спорта мiжнароднага класа i вось зараз — паўтарэнне поспеху на нацыянальным першынстве пасля 4-гадовага перапынку. Лiдзiруе «Керамiн» Пасля 10-дзённага перапынку адбылiся матчы Адкрытага чэмпiянату краiны па хакею з шайбай. Вынiкi сустрэч: «Дынама» — «Гомель» — 3:4, «Керамiн» — «Сокал» — 6:2, «Нёман» — «Юнацтва» — 0:3, «Металургс» — «Вiцебск» — 2:2, «Рыга-2000» — «Хiмiк-СКА» — 2:4, «Брэст» — «Хiмвалакно» — 2:5. У тройцы лiдараў толькi сталiчныя каманды — «Керамiн» (67 ачкоў), «Дынама» (64) i «Юнацтва» (62). Хакейная «амнiстыя» Дзякуючы рашэнню Расiйскай прафесiянальнай хакейнай лiгi — не лiчыць легiянерамi ў чэмпiянаце Расii групу замежных iгракоў — беларусы Алег Антоненка («МУС», Лiпецк), Андрэй Башко («Металург», Новакузнецк), Сяргей Задзялёнаў («Нафтахiмiк», Нiжнякамск), Аляксей Круцiкаў i Яраслаў Чупрыс («Салават Юлаеў», Уфа) змогуць больш практыкавацца ў матчах мацнейшага расiйскага першынства. Акрамя нашых хакеiстаў «амнiсцiраваны» некаторыя ўкраiнскiя i казахстанскiя iгракi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi «абсалют» Iгара Купавы |
|