У чаканнi ўзняцця беларускага сцягаАлiмпiяда-2006 За 51 дзень да XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Мiнску, на сумесным пасяджэннi Выканкама Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта РБ i Аргкамiтэта «Турын-2006», абмяркоўвалiся пытаннi, што датычацца галоўнай падзеi 4-годдзя.Даказаць, што Беларусь — спартыўная дзяржава, на Алiмпiядзе паспрабуюць прадстаўнiкi бiятлона, шорт-трэка, лыжнага i канькабежнага спорту, фрыстайла i фiгурнага катання. Самымi першымi, 2 лютага, на месца прыбудуць нашы бiятланiсты. Беларускi сцяг узнiмецца над Алiмпiйскай вёскай 9 лютага ў 11 гадзiн, а на наступны дзень 42 прадстаўнiкi нашай краiны возьмуць удзел у парадзе Алiмпiйскiх гульняў. Паводле слоў Аляксандра Грыгарава, мiнiстра спорту i турызму РБ, у склад дэлегацыi нашай рэспублiкi ў Турыне ўвайшлi 104 чалавекi: — Ужо сфармiраваны прыблiзны спiс, у якi трапiлi 37 атлетаў — гэта 18 жанчын i 19 мужчын, 18 майстроў спорту, 6 заслужаных майстроў спорту i 13 майстроў спорту мiжнароднага класа. Самая вялiкая колькасць спартсменаў (14 чалавек) — мiнчане. У Турын акрамя атлетаў паедуць iх трэнеры, урачы, масажысты, псiхолагi, адмiнiстратары, прадстаўнiкi СМI, у кожнага з якiх свая справа, што будзе спрыяць выступленню нашых спартсменаў на Алiмпiядзе. Самым юным беларускiм удзельнiкам стане 18-гадовы Пётр Чаадаеў, скакун на лыжах з трамплiна, а найбольш вопытным — бiятланiст Уладзiмiр Драчоў (у 2006-м ён будзе святкаваць свой 40-гадовы юбiлей). Дарэчы, менавiта страляючыя лыжнiкi — самая масавая беларуская каманда ў Турыне: у яе склад увайшлi 10 бiятланiстаў (гэта Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Сяргей Новiкаў, Аляксей Айдараў, Рустам Валiулiн, Алена Зубрылава, Кацярына Iванова, Людмiла Ананька, Вольга Назарава i Ксенiя Зiкункова) i 9 трэнераў. Абараняць колеры нашага сцяга будуць 7 фрыстайлiстаў (Аляксей Грышын, Дзмiтрый Дашчынскi, Дзмiтрый Рак, Цiмафей Слiвей, Асоль Слiвец, Ала Цупер, Ганна Сiрык), 10 лыжных гоншчыкаў (Сяргей Далiдовiч, Аляксандр Лазуткiн, Яўген Сцяпанаў, Аляксей Iваноў, Вольга Васiлёнак, Алена Саннiкава, Людмiла Шаблоўская, Наталля Калiноўская, Таццяна Касарыгiна, Вiкторыя Лапацiна), 5 канькабежцаў (Анжэлiка Кацюга, Святлана Радкевiч, Аляксей Хатылёў, Вiталь Мiхайлаў, Юлiя Ясянок) i два скакуны на лыжах з трамплiна (Максiм Анiсiмаў, Пётр Чаадаеў). Самая малая колькасць спартсменаў — прадстаўнiкi каманд па лыжнаму дваябор’ю (Iван Собалеў), фiгурнаму катанню (Сяргей Давыдаў) i шорт-трэку (Юлiя Елсакова). Па колькасцi атлетаў сярод спартыўных таварыстваў лiдзiруе «Дынама» (яно дэлегуе ў Турын 15 чалавек). Георгiй Катулiн, генеральны сакратар НАК РБ, запэўнiў, што ўсе праблемы, якiя датычацца размяшчэння беларускай дэлегацыi ў алiмпiйскiх вёсках, паспяхова вырашаны: — Нам вельмi дапамагае ганаровы консул Беларусi ў Турыне, выконваючы абавязкi алiмпiйскага аташэ Фабрыцыо Комба, а ў час Алiмпiяды яшчэ падключацца валанцёры, пяць з якiх будуць рускамоўнымi. Мы ўжо дамовiлiся, што ў нас будуць два офiсы — У Турыне i Сестрыеры. Таксама даведалiся, якiя прэпараты нельга ўжываць спартсменам. Паводле iнфармацыi Барыса Герстэна, дырэктара дырэкцыi спартыўнага вяшчання БТРК, Алiмпiяда ў Турыне будзе асвятляцца нашымi тэлевiзiйнiкамi, як нiколi: аб’ём вяшчання складзе 117 гадзiн 40 хвiлiн, задзейнiчаны Першы канал Беларускага тэлебачання, «ЛАД», «Беларусь-ТБ», Першы канал Беларускага радыё, «Радыус-FM». Першы алiмпiйскi дзённiк выйдзе ў эфiр 9 лютага. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 51 дзень да XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Мiнску, на сумесным пасяджэннi Выканкама Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта РБ i Аргкамiтэта «Турын-2 |
|