ХРЫСЦIЯНАМ БЕЛАРУСI, якiя святкуюць Ражство Хрыстова 25 снежня
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Ражством Хрыстовым. Глыбокi духоўны сэнс падзеi, якая адбылася ў Вiфлееме шмат стагоддзяў назад, застаецца важным i актуальным i ў наш час. Вялiкi цуд нараджэння Iсуса Хрыста сведчыць сабой перамогу веры, надзеi i любовi, якiя так неабходны чалавецтву сёння. Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае нас, дазваляе глыбей усвядомiць каштоўнасць быцця, больш востра i поўна адчуць радасць жыцця. У калядныя днi людзi становяцца больш добрымi, шчодрымi i адкрытымi душой, iмкнуцца працягнуць руку дапамогi ўсiм, хто мае патрэбу ва ўвазе i падтрымцы. Шчыра жадаю вам, каб цяпло святой каляднай ночы напоўнiла дабром i мiласэрнасцю вашы дамы, прынесла згоду i ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю. Няхай Ражство натхняе на творчую працу i надае сiлы для ажыццяўлення высакародных задум. Здароўя вам, шчасця, поспехаў, здзяйснення жаданняў. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас з Ражством Хрыстовым |
|