Святочнае пасланне
Дарагiя жыхары Беларусi, браты i сёстры!
Сардэчна вiншуем вас з вялiкiм святам Нараджэння Хрыстовага i Новым 2006 годам! Мы перакананыя, што прыход Хрыста ў наш свет мае вялiкае значэнне. Цяжка сабе ўявiць, якiм быў бы наш свет без таго пазiтыўнага ўплыву, якi аказаў i працягвае аказваць Хрыстос на развiццё нашай цывiлiзацыi. Куды б нi трапляла святло Хрыстовага вучэння, яно прыносiць з сабой дабрыню i любоў, мiр i справядлiвасць. Хрыстос абвясцiў роўнасць мужчыны i жанчыны перад Богам, што радыкальна палепшыла становiшча жанчыны ў хрысцiянскiх краiнах. Паважлiвае стаўленне да пажылых людзей — гэта таксама ўплыў Хрыста на свет. Дзе з’яўлялiся сведкi Хрыста — туды прыходзiла асвета. Паслядоўнiкi Iсуса Хрыста будавалi прытулкi i бальнiцы для бедных, хворых i сiрот. Але самае галоўнае дасягненне Хрыста, на наш погляд, — гэта дараванне выратавання асобнаму чалавеку. Кожны чалавек праз веру ў Хрыста можа вырашыць сваю праблему мiнулага: пазбавiцца ад чування вiны за грахi, прымiрыўшыся са сваiм Творцам, з самiм сабою i са сваiмi блiзкiмi. Праз веру ў Хрыста чалавек можа вырашыць праблему цяперашняга часу: знайсцi сэнс жыцця ў тым, каб служыць Богу i блiзкiм. I нарэшце, кожны чалавек праз веру ў Хрыста можа вырашыць праблему сваёй будучынi — атрымаць упэўненасць ва ўваскрэсеннi для жыцця ў Царстве Божым. Бо народжаны ў Вiфлееме Хрыстос перамог смерць i адчынiў дзверы ў Царства Божае. У гэтыя днi Раства мы зычым усiм нашым землякам знайсцi жывую веру ў Iсуса Хрыста: падобна таму, як Хрыстос нарадзiўся ў яслях Вiфлеема, няхай Ён народзiцца ў сэрцах тых, хто яшчэ не перажыў цудоўнай сустрэчы з Жывым Богам. Шчаслiвага Вам Раства i дабраславення ў Новым 2006 годзе! З любоўю да ўсiх Вас, Епiскап цэркваў евангельскiх хрысцiян баптыстаў у Рэспублiцы Беларусь Мiкалай СIНКАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя жыхары Беларусi, браты i сёстры!
|
|