Таццяна СТАРЧАНКА: «У наступным годзе долар будзе каштаваць не больш за 2100—2200 рублёў»
Сяргей КУРКАЧ
Аб папярэднiх вынiках гэтага года i аб прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006 год паведамiла намеснiк мiнiстра эканомiкi Таццяна СТАРЧАНКА.
Паводле яе слоў, у студзенi—лiстападзе 2005 года рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) склаў 108,9 працэнта адносна такога ж перыяду летась (пры прагнозе на год у межах 108,5—110 працэнтаў). Па прагнозах на наступны год, ВУП краiны па новай методыцы падлiку (з улiкам iндэкса фiзiчнага аб’ёму прадукцыi прамысловасцi) складзе 107—108,5 працэнта. Па галоўных параметрах развiцця краiны захаваецца паслядоўнасць сацыяльна-эканамiчнай мадэлi. Бадай, самай знакавай задачай краiны на наступны год стане iмкненне нашай эканомiкi стаць больш успрымальнай да новых тэхналогiй. Менавiта таму ў 2006 годзе запланавана iстотна, да 113—114 працэнтаў, павялiчыць iнвестыцыi ў асноўны капiтал. Гэтаму будзе спрыяць iстотнае знiжэнне агульнага падатковага цiску на прадпрыемствы прыкладна на 1,3 працэнта. За студзень—лiстапад 2005 года прырост iндэкса спажывецкiх цэн склаў 6,1 працэнта, або 0,5 працэнта за месяц, што нiжэй за прагнозны паказчык на гэты перыяд (0,6—0,8 працэнта ў месяц). Спецыялiсты Мiнэканомiкi краiны падлiчылi, што i ў наступным годзе памер iнфляцыi будзе не больш чым 7—9 працэнтаў у год. Гэта ў сваю чаргу дазволiць значна знiзiць працэнтныя стаўкi (да ўзроўню 9—11 працэнтаў) па крэдытных рэсурсах банкаў. Па галоўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi патэнцыял банкаўскай сiстэмы нашай краiны дазваляе больш чым на 20 працэнтаў павялiчыць валавыя крэдыты ў эканомiку. У тым лiку на iнвестыцыйныя мэты банкi змогуць адшукаць крэдытныя рэсурсы ў аб’ёме больш за 3,5 трыльёна рублёў. Эканамiчны рост дзяржавы i знiжэнне ўзроўняў iнфляцыi паспрыялi значнаму росту рэальных грашовых даходаў насельнiцтва. За 10 месяцаў сёлета даходы насельнiцтва павялiчылiся на 16 працэнтаў у параўнаннi з адпаведным перыядам летась. У наступным годзе запланавана павялiчыць рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва прыкладна на 7—8,5 працэнта, або на 50 долараў за год. Сярэднi грашовы даход насельнiцтва па вынiках наступнага года павiнен скласцi 300 долараў ЗША ў эквiваленце. За 11 месяцаў года на будаўнiцтва жылых дамоў скарыстана 17,6 працэнта агульнага аб’ёму iнвестыцый у асноўны капiтал. Уведзена ў эксплуатацыю 3 мiльёны 191 тысяча кв. метраў агульнай плошчы жылля, або 91,2 працэнта да мiнiмальнага прагнознага паказчыка на гэты год. У параўнаннi са студзенем—лiстападам 2004 года ўвод жылля павялiчыўся на 227 тысяч квадратных метраў. На наступны год урадам запланавана пабудаваць у нашай краiне за кошт усiх крынiц фiнансавання не менш чым 3,7—4,2 мiльёна кв. метраў жылля. Беларускiя эксперты падлiчылi, што ў наступным годзе долар будзе iснаваць у межах невялiкага «калiдора» ад 2100 да 2200 рублёў. Такiм чынам, спецыялiсты Мiнэканомiкi разлiчваюць нават на магчымую дэвальвацыю галоўнай замежнай валюты. За блiжэйшае пяцiгоддзе, айчынныя эканамiсты прагназуюць павелiчэнне ў 1,5 раза аб’ём валавога ўнутранага прадукту, а сярэднiя грашовыя даходы насельнiцтва — да 500 долараў у эквiваленце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб папярэднiх вынiках гэтага года i аб прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006 год паведамiла намеснiк мiнiстра эканомiкi Таццяна СТ |
|