Права на льготу
З’яўляюся iнвалiдам II групы па агульнаму захворванню. У кватэры разам са мной прапiсаны сын-студэнт. Якi ў такiм выпадку ўстаноўлены парадак разлiкаў за камунальныя паслугi, цi прадугледжана права на скiдку пры аплаце?
Г.У. Васiльева, г. Мiнск. Як паведамiла «Звяздзе» намеснiк начальнiка ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Алена Дудзiнская, у адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi, што дзейнiчаюць зараз, iнвалiдам I i II груп прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне жылым памяшканнем i тэхнiчнае абслугоўванне (у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы, акрамя таго 20 кв. м звышнарматыўнай плошчы аплачваецца па ўстаноўленых тарыфах). Такi ж парадак разлiкаў дзейнiчае i пры аплаце камунальных паслуг — за гарачае i халоднае водазабеспячэнне, электрычную i цеплавую энергiю, газ, каналiзацыю, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтам. Таксама 50-працэнтная скiдка ў межах нормаў, якiя ўстаноўлены для продажу насельнiцтву, прадастаўляецца з кошту палiва (для жыхароў дамоў, дзе няма цэнтральнага ацяплення). Аднак трэба мець на ўвазе, што льготы дзейнiчаюць толькi для iнвалiдаў I i II груп, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i. У вашым выпадку (паколькi разам прапiсаны паўналетнi сын) адпаведная скiдка не прадастаўляецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З’яўляюся iнвалiдам II групы па агульнаму захворванню. У кватэры разам са мной прапiсаны сын-студэнт. Якi ў такiм выпадку ўстаноўлены парадак разлiкаў
|
|