21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiко Маймуна Амаду — капельмайстар свайго лёсу

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА

Яна нарадзiлася ў паўночнай сталiцы Расii, дзяцiнства правяла на самым гарачым кантыненце, а вось творчыя задумы вырашыла рэалiзаваць на беларускай зямлi — радзiме сваёй мацi i бабулi. Менавiта тут пачалося яе сапраўднае злiццё з чароўным светам музыкi. Сёння Дзiко Маймуна Амаду iграе першую скрыпку ў Прэзiдэнцкiм аркестры Рэспублiкi Беларусь.

Пад гарачым сонцам Афрыкi

Да сямi гадоў сённяшняя Прыма Прэзiдэнцкага аркестра, а тады проста дзяўчынка з арабскiм iмем Маймуна, жыла разам з бацькамi на поўначы Афрыкi, у Малi.

Як многiя маленькiя дзяўчынкi, Маймуна яшчэ ў дзяцiнстве цягнулася да музыкi i танцаў. Толькi яе «па» былi пад... пласцiнкi з балетамi «Шчаўкунок», «Лебядзiнае возера», «Iспанскi танец». «Мне было ўсё роўна, пад што танцаваць, абы толькi танцаваць, — тлумачыць беларуская скрыпачка. — Я i сёння танцавала б, аднак лепш рабiць нешта адно, але якасна». Усе «нумары» пляменнiцы спраўна калекцыянiравалiся дзядзькам у хатнюю вiдэатэку.

Мабыць, бацькi Маймуны адчувалi ў сваёй дачцэ маленькую зорачку. Мацi (па адукацыi хiмiк, дарэчы, i бацька таксама) часта спявала з Маймунай, вучыла граць яе на фартэпiяна i, канешне ж, не на прафесiянальным узроўнi. Проста так было прынята: эстэтычнае выхаванне праз музыку. У сваю чаргу Маймуна таксама любiла бацькоў i заўсёды iмкнулася прыбраць у хаце да iх прыходу з працы.

Усё было добра, калi не лiчыць гарачага афрыканскага сонца, якое адмоўна ўплывала на здароўе Маймуны. Апроч таго, яна вельмi часта хварэла на прастудныя захворваннi.

«Як гэта так шмат скрыпачоў водзяць у адзiн бок смычкi?»

У рэшце рэшт было вырашана аддаць дзяўчынку пад нагляд бабулi па мацi. Першае, што зрабiла Галiна Аляксееўна, — адвяла ўнучку ў музычную школу. Калiсьцi яна хацела навучыцца прафесiянальна стукаць пальчыкамi па чорна-белых клавiшах. На жаль, мара так i засталася марай, бо пачалася вайна. У Маймуне бабуля Галя бачыла працяг сябе i, мабыць, менавiта таму хацела, каб унучка стала прафесiянальнай пiянiсткай.

Праслухванне прайшло паспяхова. Педагогi былi вельмi здзiўленыя шматлiкiмi талентамi «абiтурыенткi» i ўнеслi сустрэчную прапанову — вучыцца iграць на скрыпачцы.

Бабулю Галю прапанова выкладчыкаў музыкi вельмi здзiвiла, а вось Маймуну — наадварот. Яна ўспомнiла, як аднойчы па тэлевiзары ўбачыла вялiкi аркестр i падумала: «Як гэта так шмат скрыпачоў водзяць смычкамi ў адзiн бок?» I ў адзiн момант усе пачулi рашучае «так».

«Нiчога страшнага, скрыпка нават лепш»

Вось такiмi словамi дзядулi (украiнца па нацыянальнасцi), можна сказаць, пачаўся новы этап у жыццi Маймуны — час актыўнага назапашвання ведаў, прычым з двух бакоў: у музычнай i лiнгвiстычнай школах.

У вынiку Маймуна Дзiко валодае французскай (мовай, на якой яна пачала размаўляць яшчэ ў Малi), англiйскай i рускай мовамi.

Сваю родную мову яна не вельмi памятае: з-за iнтэнсiўнай працы не часта выпадае бываць у родных мясцiнах. Аднак калi яна там адпачывае (а цяпер Малi Маймуна ўспрымае менавiта як экзатычную краiну), то хутка многае прыпамiнае.

Каб стаць Прымай Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь, Маймуне Дзiко прыйшлося iсцi не год i не два. Спачатку гэта была Магiлёўская гiмназiя-каледж музыкi i харэаграфii, затым Акадэмiя музыкi ў Мiнску. Дарэчы, у апошняй Маймуна зразумела, што акрамя калектыўнага выканання партытуры ёй падабаецца i сола з аркестрам.

Упершыню сыграць сола прапанаваў дырыжор аркестра «Маладая Беларусь» пры Беларускай акадэмii музыкi прафесар Мiхаiл Антонавiч Казiнец. Сёння Маймуна марыць салiраваць з Прэзiдэнцкiм аркестрам, i не адзiн раз.

«Эльф! Хадзi сюды!»

Вольны ад заняткаў час Маймуна, калi вучылася ў Магiлёўскай гiмназii-каледжы музыкi i харэаграфii, праводзiла са «строгай i справядлiвай» бабуляй Галяй i сябрамi меншымi: спачатку з высакародным Нiкам (сабака пароды «колi»), а потым з яго сынам — добрым Эльфам. Юная скрыпачка любiла чытаць раманы кшталту «Джэн Эйр» Шарлоты Брантэ, «Знесеныя ветрам» Маргарэт Мiтчэл, «Ганны Карэнiнай» Льва Талстога.

Вочы ў вочы, або Размова tet-a-tet

Вось ужо год, як Маймуна носiць заручальны пярсцёнак. Яе муж — музыкант, якi скончыў кансерваторыю па класу кларнета i цяпер атрымлiвае другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi «Мiжнародныя адносiны». «Як вы пазнаёмiлiся?» — пытаюся я. На што беларуская скрыпачка адказвае: «Аднойчы студэнцкiм аркестрам мы ехалi выступаць у Германiю. Так атрымалася, што каля мяне было свабоднае месца. Мабыць, яно чакала Максiма? У дарозе наша павярхоўнае знаёмства ператварылася ў больш глыбокае».

Маймуна Дзiко любiць П. Чайкоўскага i Бетховена, жыве ў Беларусi. Яе сястра Дзiлiка, малодшая за скрыпачку на дзесяць гадоў, сур’ёзна захапляецца вялiкiм тэнiсам i плаваннем, жыве разам з бацькамi ў Малi. Дзве сястры такiя розныя i... аднолькавыя: яны слухаюць голас душы i спрабуюць быць капельмайстрамi свайго лёсу...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна нарадзiлася ў паўночнай сталiцы Расii, дзяцiнства правяла на самым гарачым кантыненце, а вось творчыя задумы вырашыла рэалiзаваць на беларускай зя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика