21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiнуць горад i з’ехаць у вёску

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсiянерка з Магiлёва ўзначалiла вясковую амбулаторыю

Што рабiць пенсiянеру, калi iмкнешся працаваць далей? Куды падзецца, калi хочацца даць магчымасць дзецям жыць самастойна? Як пабудаваць сваё жыццё, калi няма цiкаўнасцi да бясконцых тэлевiзiйных серыялаў i сумна сядзець на лаўцы ды хадзiць у краму? Магiляўчанка знайшла выйсце: яна, доктарка, з’ехала ў вёску i там знайшла сабе працу.

Колькi месяцаў пасля выхаду на пенсiю Любоў Паўлаўна Вiшнякова меркавала, як цяпер жыць i што рабiць далей. З аднаго боку, пенсii на жыццё хапае i ёсць прыватны дом на ўскраiне Магiлёва. З другога, сын iдзе на працу ранiцай i вяртаецца позна ўвечары, а цэлым днямi сядзець адной маркотна. Агарод — усё ж такi не сапраўдная праца, а сабака i каты — не самае шырокае кола зносiнаў. Таму жанчына вырашыла знайсцi прымяненне сваiм здольнасцям i энергii.

Каранi Любовi Паўлаўны — у Горацкiм раёне. I яна прызнаецца, што заўсёды марыла паехаць працаваць у вёску. Аднак пасля атрымання адукацыi маладога тэрапеўта размеркавалi ў Магiлёў, дзе яна адпрацавала ў абласной бальнiцы i гарадскiх палiклiнiках больш за 30 гадоў. Потым кантракт скончыўся, а жаданне працаваць засталося.

Перш за ўсё Людмiла Паўлаўна прывяла ў парадак свае хатнiя справы i паклапацiлася пра дзяцей. Сын быў студэнтам медыцынскага вучылiшча, але перспектыва стаць медбратам яго не задавальняла. Урэшце малады чалавек кiнуў усё, пайшоў па гандлёвай частцы i стаў вельмi паспяховым прадаўцом будаўнiчых матэрыялаў. Дачка выйшла замуж i з’ехала ў Барысаў, дзе працуе псiхолагам. Цяпер прыйшоў час паклапацiцца пра сябе самую.

— Я ведала праз сваякоў i знаёмых, што ў Горах даўно няма свайго доктара. Вось я i папрасiлася на працу, — рассказвае Любоў Паўлаўна. — Са мной заключылi кантракт на тры гады, i я стала загадчыцай сельскай абмулаторыi.

Доктарцы ў Горах спадабалася — прыгожая прырода, добрыя людзi. Яна кажа, што тут цудоўна сябе адчувае.

— Калi буду здаровая, як гаворыцца — у цвёрдай памяцi, калi не будзе супраць адмiнiстрацыя, то я б хацела працаваць i далей, — гаворыць Любоў Паўлаўна. — Я проста хачу працаваць!

* * *

Горская сельская ўрачэбная амбулаторыя размешчана ў драўляным будынку, якi ўзведзены яшчэ да 1917 года i можа стаць добрым доказам, як за тым часам трывала будавалi. Таму што амбулаторыя i цяпер выглядае даволi прыстойна.

Прыёмная зала амбулаторыi i кабiнеты чыста прыбраныя. На ўсю сцяну малюнкi мясцовага мастака, выкананыя ў савецкiм стылi — пра радасць мацярынства i адданую працу доктара, дапоўненыя плакатамi пра шкоду алкаголя i карысць груднога малака. Акуратная аптэка, папулярны ў народа «зубны» кабiнет, пакой для фiзiятэрапii i працэдур. Некалькi вяскоўцаў чакаюць прыёму доктара.

Iван Ягоравiч Атрошчанка прыехаў з вёскi Нiкадзiмава. Ён не любiць хварэць i лячыцца, але давялося ўсё ж ехаць да доктара, бо моцна балiць паяснiца. Мужчына расказаў, што ў Горах шмат дактароў перабывала, а цяпер прыехала жанчына з Магiлёва, i меркаванне пра яе ў акрузе добрае. Маўляў, вопытная, разумная, добра ставiцца да людзей.

А Тамара Вiктараўна Пастранак прыйшла са скаргай на вялiкi цiск. «Даўно ў нас не было пастаяннага доктара, толькi часовыя з райцэнтра прыязджалi, — гаворыць жанчына. — А патрэбен свой, каб ведаў пацыентаў i iх хваробы. У нас жыве шмат старых i дзяцей, за iмi патрэбен пастаянны нагляд». Тамара Вiктараўна гаворыць, што новая доктарка — жанчына ўважлiвая i нiколi не адмаўляе, калi просяць аб дапамозе. Жыхары Гораў лiчаць, што магiляўчанка прыжылася ў вёсцы.

Прасторны пакой доктаркi ўпрыгожаны старымi партрэтамi дактароў Боткiна i Ланга ды квяцiстай шырмай. Цяпер на прыёме — хлопчык Дзiма. Цела малога ў зялёнцы — падазравалi вятранку. Аднак Любоў Паўлаўна ставiць канчатковы дыягназ: не iнфекцыйная хвароба, а алергiя. Доктарка падазрае, што дзiця наелася ласункаў са штучнымi фарбавальнiкамi. «Усё пройдзе!» — запэўнiвае яна пацыента.

Любовi Паўлаўне хутка споўнiцца 60 гадоў. Узросту яна не хавае, але на свае гады не выглядае. Прыгожыя блакiтныя вочы, якiя блiшчаць па-маладому, i падцягнутая фiгура ўражваюць. За камплiменты дзякуе i тлумачыць, што гэта асаблiвасцi генаў сталення арганiзма. Праўда, генам яна iстотна дапамагае: плавае ў возеры да позняй восенi, загартоўваецца халоднай вадой i зiмой актыўна ходзiць на лыжах. Таму для Любовi Паўлаўны вясковыя бытавыя складанасцi не з’яўляюцца вялiкай праблемай. Цёплая прыбiральня стаiць на другiм плане яе жыцця.

— Разумееце, я яшчэ магу i хачу працаваць, — гаворыць жанчына. — Я люблю сваю працу, i ў той жа час люблю вёску. Тут больш спакойнае жыццё — i ў сэнсе мiтуснi, i ў сэнсе выдаткаў.

У матэрыяльным плане Любоў Паўлаўна, напэўна, выйграла. Пенсiя плюс заробак сельскага доктара, якi нават большы, чым у гарадскога, за кошт даплаты за пашыраную зону абслугоўвання. У яе ўваходзiць 10 вёсак, i адлегласць 15—20 кiламетраў, якую пераадольваюць на УАЗiку. Таксама доктарка просiць набыць ёй i фэльчару веласiпеды, каб ездзiць да хворых.

А ўвогуле вясковае жыццё, упэўнена Любоў Паўлаўна, больш эканомнае. Напрыклад, не трэба штодзень карыстацца грамадскiм транспартам. Таксама яна вырашыла жыць на прыватнай кватэры ў адзiнокай сялянкi, i дзве жанчыны жывуць разам хутчэй як сяброўкi i кампаньёнкi.

Аднак калi магiляўчанка прымала рашэнне з’ехаць у вёску, галоўную ролю ўсё ж адыграў не матэрыяльны фактар, а маральны. Хочацца адчуваць сябе патрэбнай i рабiць справу, якую любiш.

— Працы для ўрачоў i ў абласным цэнтры хапае, але, ведаеце, добра змянiць абстаноўку, — гаворыць Любоў Паўлаўна. — Тым больш што ў некаторых ёсць праблемы з жыллём, бо ў многiх сем’ях маладыя жывуць разам са старымi, а гэта небяспечна пагаршэннем адносiнаў з дзецьмi. Можна паехаць на вёску i там уладкавацца, пачаць жыццё наноў.

Хоць, пагаджаецца Любоў Паўлаўна, нават у маладых не заўсёды хапае смеласцi крута змянiць сваё жыццё. I таму раiць браць з яе прыклад сямейным парам — так лягчэй прыстасавацца да новых умоў.

* * *

Па Магiлёву яна не сумуе. Абсалютна няма на гэта часу — пацыенты могуць прыехаць да доктаркi альбо выклiкаць яе ў любы час, i яна нiкому не адмаўляе — доктар патрэбен людзям.

Доўгiмi зiмовымi вечарамi, калi не трэба клапацiцца пра пацыентаў, Любоў Паўлаўна чытае кнiгi. Запiсалася ў мясцовую бiблiятэку, ды i не ўсё яшчэ перачытала ў сяброўкi. Яе любiмыя аўтары — Валянцiн Пiкуль, Джэк Лондан i Мiхаiл Булгакаў.

«Записки земского врача» Булгакава якраз нядаўна перачытала. У кнiзе знаходзіць шмат падобнага на сваю працу.

— Вясковаму доктару трэба ведаць усё i ўсiх, — расказвае Любоў Паўлаўна. — Я хворых з-за нейкай болькi i драпiны ў горад да спецыялiстаў не пасылаю. Трэба самой разбiрацца. Для гэтага, канешне, патрэбен вялiкi досвед i, акрамя гэтага, трэба быць спецыялiстам шырокага профiлю. Я чула, што ў Расii рыхтуюць сямейных дактароў, якiя спалучаюць навыкi тэрапеўта ў першую чаргу, а таксама неўрапатолага, ЛОР i акулiста. Вось такiя дактары сёння патрэбны ў сельскай мясцовасцi.

I канешне, дадае Любоў Паўлаўна, патрэбны ўмовы для працы: добрае памяшканне i абсталяванне. Таму нездарма ўлады мяркуюць перанесцi Горскую амбулаторыю ў цэнтр вёскi — у будынак былой канторы гаспадаркi, дзе зробяць добры рамонт. Тым больш, паводле планаў, у 2007 годзе Горы, дзе цяпер жыве больш за 600 чалавек, стануць аграгарадком.

— Хацелася б, канешне, мець сучасныя ўмовы, але i цяпер, паверце, можна якасна лячыць людзей, — запэўнiвае загадчыца амбулаторыi. — У нас дастаткова лекаў, аднаразовых шпрыцаў i сiстэм пералiвання. Мы выконваем усе прызначэннi спецыялiстаў, у нас ёсць дзённы стацыянар. I ўзровень нашага лячэння нiчым не горшы за гарадскi.

* * *

Любоў Паўлаўна — чалавек, якi не лiчыць даброты цывiлiзацыi за сапраўдныя. Як доктар, яна добра ведае, што iшэмiчная хвароба сэрца, дыябет, атлусценне — гэта i ёсць хваробы цывiлiзацыi.

— Гэта ўсё наступствы гiпадынамii, таму што ўсе зручнасцi для гарадскога чалавека — на месцы, — тлумачыць Любоў Паўлаўна. — Ваду насiць не трэба, за дровамi далёка хадзiць таксама не трэба. Iншая справа ў вёсцы.

Сельскiя пацыенты адрознiваюцца ад гарадскiх, гаворыць Любоў Паўлаўна. У вяскоўцаў лепшыя вынiкi ад прызначанага лячэння.

— Яны не так часта лячылiся ў сваiм жыццi i не так нашпiгаваныя лекамi, як гараджане, — тлумачыць доктарка. — Тут вельмi рэдкi выпадак, калi людзi маюць лiшнюю вагу — яны заўсёды ў працы, рухаюцца. У iх менш стрэсаў, у рэшце рэшт. Таму i лячыць людзей у вёсцы прасцей.

Аднак ёсць i праблемы. Асобны клопат Любовi Паўлаўны — вясковыя дзецi, асаблiва з сем’яў, дзе няма ўвагi бацькоў.

— Прыходзiць дзiця на прыём, а яно бруднае. Высвятляю, што жыве з мацi, а яна проста ў стане бессвядомасцi, — з болем расказвае Любоў Паўлаўна. — Так, ёсць такiя сем’i, дзе бацькi п’юць, i я iх лiчу проста бiялагiчнымi бацькамi, бо яны сваiх дзяцей кiнулi на волю лёсу. Дзяржава падтрымлiвае дзяцей з такiх сям’яў, але, на жаль, гэтыя грошы часта прапiваюцца.

У такiх выпадках доктарка сiгналiзуе ў школу i ўладам, просiць прыняць меры.

Сама яна спрабуе браць удзел у сэксуальным выхаваннi падлеткаў. Яна чытае школьнiкам з 6 класа лекцыi пра захворваннi, якiя перадаюцца палавым шляхам, i СНIД, пра ўсе iснуючыя небяспекi. Асобна для хлопчыкаў i дзяўчынак, i без настаўнiкаў — каб дзецi маглi не саромецца i пытаць у медыка пра ўсё, што iх цiкавiць.

Яшчэ адна праблема, якая хвалюе загадчыцу амбулаторыi, — малы прырост насельнiцтва. На 10 вёсак тры цяжарныя жанчыны — Любоў Паўлаўна называе гэта дэмаграфiчнай катастрофай. У акрузе Гораў 41 чалавек памёр за год, а нарадзiлася толькi 8 дзяцей.

* * *

Новы год Любоў Паўлаўна мяркуе сустрэць у Горах, разам з сяброўкай i сынам, якi абяцаў наведаць мацi. Доктарка жадае сваiм калегам у новым годзе поспехаў у працы, станоўчых вынiкаў у лячэннi i падзяк ад пацыентаў. А сялянам — паменей у чарку зазiраць, больш звяртаць увагi на дзяцей, прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця.

— А каб пажадаць гарадскiм жыхарам ехаць у вёску? — перапытвае жанчына. — Не ведаю, цi знойдуцца такiя падзвiжнiкi, як я. Напэўна, знойдуцца. Але тут кожны сам павiнен рабiць выбар.

Любоў Паўлаўна прасiла перадаць прывiтанне праз газету сваiм калегам, з якiмi працавала ў 2-й i 5-й магiлёўскiх палiклiнiках. Яна гаворыць, што яны былi ў шоку ад яе ўчынку. А цяпер Любоў Паўлаўна паведамляе, што ўладкавалася яна добра i ўсiм задаволеная.

— Галоўнае — здароўе! — усмiхаецца яна. — А працаваць можна доўга. У нас тут былi выпадкi, што i да 70 гадоў працавалi. Знакамiты хiрург Амосаў рабiў аперацыi ледзь не да 90 гадоў. I калi ўлiчваць, што чалавек запраграмаваны на 100 гадоў жыцця, то я знаходжуся ў самым росквiце творчых сiл!

— А самае галоўнае, як мне падаецца, — гэта псiхалагiчны настрой, — упэўнена Людмiла Паўлаўна. — Я — аптымiст па натуры. Я не люблю сядзець, мне трэба працаваць, дзейнiчаць, рухацца. Я нiколi не ныю i не скарджуся на свае праблемы. Калi ёсць праблемы — я iх вырашаю альбо мяняю сваё стаўленне да iх. Ёсць цудоўны анекдот на гэту тэму: два чалавекi ехалi ў цягнiку i расказвалi адзiн аднаму пра горад, у якiм жывуць. У аднаго быў вельмi дрэнны горад, у другога — вельмi добры, а потым высветлiлася, што яны жывуць у адным горадзе. Так што трэба бачыць лепшае ў гэтым жыццi!

Iлона IВАНОВА, Горацкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянерка з Магiлёва ўзначалiла вясковую амбулаторыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика