I на працы i на адпачынку служаць людзям
Аляксандр ПУКШАНСКI
У адыходзячым годзе супрацоўнiкi Вiцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС дасягнулi добрых працоўных вынiкаў.
Вось адзiн з самых апошнiх прыкладаў прафесiянальнай работы Аршанскага аддзела аховы. 15 снежня спрацавала сiгналiзацыя ў адным з прыватных катэджаў. Група затрымання прыехала на месца здарэння праз 4 хвiлiны. Мiлiцыянеры затрымалi чалавека, якi спрабаваў вынесцi з катэджа золата i iншыя каштоўнасцi. Вядзецца следства. Усяго, па стану на 1 снежня, супрацоўнiкамi Дэпартамента аховы Вiцебскай вобласцi раскрыта 26 крадзяжоў з аб’ектаў, якiя ахоўваюцца, прадухiлена 55 спроб пранiкнення на такiя аб’екты, пры гэтым было затрымана 57 чалавек. Таксама затрымана амаль 14,5 тысячы грамадзян, якiя ўчынiлi розныя адмiнiстрацыйныя злачынствы, у тым лiку больш 5,3 тысячы — за дробныя крадзяжы. Цяпер падраздзяленнямi аховы вобласцi ахоўваюцца больш як 4,4 тысячы аб’ектаў розных формаў уласнасцi. Значны ўклад у справу раскрыцця злачынстваў «па гарачых слядах» уносяць мiлiцыянеры-кiнолагi са сваiмi чатырохногiмi памочнiкамi. У рэгiёне служаць 210 службова-вышуковых сабак i 55 вартавых. Не так даўно мiлiцыянер-кiнолаг разам са сваiм сабакам па мянушцы Тайфун (на фота) былi ў гасцях у вiцебскiм дзiцячым садку №97. Хлопчыкi i дзяўчынкi ўпершыню змаглi пазнаёмiцца i нават пасябраваць з незвычайным i разумным сабакам, што за 7 гадоў службы дапамог раскрыць 10 злачынстваў. Вялiкую ўвагу кiраўнiцтва ўпраўлення ўдзяляе выхаваўчай рабоце з супрацоўнiкамi, якiя адслужылi менш за 1 год. Такiм маладым супрацоўнiкам дапамагаюць авалодваць сакрэтамi прафесii вопытныя настаўнiкi. Актыўна развiваецца ў «Ахове» пярвiчка БРСМ. Не забываюць у «Ахове» пра паважаных ветэранаў службы. Iх на Вiцебшчыне больш за 200. А самаму старэйшаму Васiлю Ягоравiчу Мамойку — 91 год. Яму i iншым ветэранам бясплатна аформiлi падпiску на ведамасныя пячатныя СМI, робяць падарункi да Дня Перамогi, на юбiлеi. Напярэдаднi навагодняга i калядных святаў кiраўнiк абласнога ўпраўлення аховы палкоўнiк мiлiцыi У. А. Куракоў на старонках нашай газеты вырашыў павiншаваць сваiх калег i членаў iх сем’яў. Ён шчыра жадае моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсiх добрых пачынаннях. Да гэтых пажаданняў далучаюцца i «звяздоўцы», якiя даўно i плённа супрацоўнiчаюць з работнiкамi «Аховы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адыходзячым годзе супрацоўнiкi Вiцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС дасягнулi добрых працоўных вынiкаў |
|