21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дублiкат пасведчання замест страчанага выдаецца праз месячны тэрмiн

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

У лiстападзе ў iнвалiда II групы з Ганцавiч здарылася няшчасце: на кiрмашы ў яе скралi кашалёк, у якiм знаходзiлася i пасведчанне iнвалiда. Давялося жанчыне даваць у мясцовай прэсе адпаведную аб’яву i ўжо з ёй звяртацца ў мiжраённую Баранавiцкую МРЭК за дублiкатам пасведчання. А там, сцвярджала заяўнiца, у яго выдачы ёй адмовiлi, маўляў, iснуе адпаведны загад мiнiстэрства: з 1 снежня дублiкаты не выдаваць, а толькi даведку. Даведку жанчыне i выдалi, папярэдзiўшы, што права на бясплатны праезд па раёну яна не дае. Таму, калi ўзнiкла праблема, чытачцы давялося плацiць за бiлет. Вось з такой праблемай яна i патэлефанавала на «гарачую лiнiю» нашай газеты.

Начальнiк аддзела медыцынскiх экспертыз i рэабiлiтацыi Мiнiстэрства аховы здароўя Ганна Лукiна, пачуўшы ад нас «навiну» аб быццам бы iснаваннi нейкага загада, якiм забараняецца выдача дублiкатаў пасведчанняў iнвалiдаў, адразу катэгарычна абвергла гэтыя чуткi.

Далей мы мусiлi разбiрацца ў справе заяўнiцы больш дэталёва. У прыватнасцi, дапамагла нам у гэтым галоўны ўрач абласной МРЭК г. Брэста Наталля Рудак, якая ў сваю чаргу звязвалася са старшынёй Баранавiцкай МРЭК Алай Касянковай. Дзякуючы намаганням гэтых спецыялiстаў нам вельмi аператыўна паведамiлi наступнае.

Сапраўды, пры страце пасведчання трэба даваць адпаведную аб’яву ў сродкi масавай iнфармацыi. I чакаць месяц. Як паказвае практыка, за гэты тэрмiн у многiх выпадках страчаныя (згубленыя, скрадзеныя) пасведчаннi грамадзяне або падкiдваюць, або дасылаюць па пошце цi самiм уладальнiкам, цi ў МРЭК. Пасля заканчэння месячнага тэрмiну чалавеку (калi яго пасведчанне не знайшлося) выдаецца дублiкат. Даведка ж выдаецца iнвалiдам для прадстаўлення ў розныя ўстановы: для атрымання пенсii, iльготных лекаў, аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Сапраўды, зазначылi нам, часам могуць узнiкаць праблемы з транспартнiкамi, якiя могуць адмовiць у прадастаўленнi льготы без адпаведнага пасведчання. Такiм чынам, наша заяўнiца ў хуткiм часе павiнна была атрымаць дублiкат пасведчання i без старонняга ўмяшання. Аднак, улiчваючы яе зварот на «гарачую лiнiю», выдаць памянёны дублiкат Баранавiцкая МРЭК гатова ў самы блiжэйшы час. Для гэтага нашай чытачцы трэба выслаць цi адвесцi туды ўласнае фота.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiстападзе ў iнвалiда II групы з Ганцавiч здарылася няшчасце: на кiрмашы ў яе скралi кашалёк, у якiм знаходзiлася i пасведчанне iнвалiда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика