21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для знакаў Паветра — настоi траў, для знакаў Вады — лазня

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АСТРАМЕДЫЦЫНА: ХОЧАЦЕ — ВЕРЦЕ, ХОЧАЦЕ — ПРАВЕРЦЕ

Надвор’е аказвае ўсё большы ўплыў на жыццё сучаснага чалавека. Здараецца, што яно мае значэнне не толькi для настрою, але i для самаадчування i здароўя. Адны людзi вельмi адчувальныя да найменшых змен у атмасферы, другiя iх практычна не заўважаюць. На розныя знакi задыяка змены ў атмасферы таксама ўплываюць па-рознаму. Таму для кожнага з прадстаўнiкоў гараскопа будуць свае рэкамендацыi.

Iснуюць агульныя гадавыя цыклы магнiтнай актыўнасцi, у залежнасцi ад якiх здароўе чалавека адчувае некаторыя змены. Астролагi лiчаць, што чым блiжэй знак задыяка да дзён павышанай магнiтнай актыўнасцi, тым больш метэаадчувальным знакам ён з’яўляецца. Важнымi фактарамi таксама з’яўляюцца тэмпература, вецер i вiльготнасць паветра. Нават устойлiвыя ў цэлым да перамены надвор’я знакi могуць хваравiта рэагаваць на тыя цi iншыя змены ў атмасферы.

Калi вы заўважылi, што вам уласцiва апiсаная нiжэй рэакцыя на змену ўмоў надвор’я, характэрная менавiта для вашага знака задыяка, то прыслухайцеся да парад спецыялiста i пастарайцеся загадзя падрыхтавацца да дзён павышанай магнiтнай актыўнасцi.

Знакi Агню

Да асноўных уласцiвасцяў знакаў стыхii Агню (Леў, Авен, Стралец) адносiцца iх любоў да сонца, i гэта зразумела — у сонечным святле iх уласны агеньчык разгараецца яшчэ мацней. Асаблiвую нелюбоў да дажджу i пахмурнага неба можна заўважыць у Львоў. У перыяд сонечнай актыўнасцi Львы становяцца схiльнымi да сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Для знiжэння такой адчувальнасцi рэкамендуюцца ультрафiялетавыя ванны i ўмераная фiзiчная нагрузка. Можна прымяняць лекавыя травы, ранкам — танiзiруючыя, вечарам — заспакаяльныя.

У час магнiтных бур у здароўi Авенаў таксама назiраюцца змены да горшага, могуць паяўляцца галаўныя болi, бяссоннiца. У гэты час iм рэкамендуецца спакой з адсутнасцю фiзiчнай нагрузкi, ароматэрапiя з заспакаяльнымi масламi i масаж вушных мочак.

Сярод знакаў Агню Стральцы з’яўляюцца самымi ўстойлiвымi да змяненняў надвор’я, але ж напярэдаднi магнiтных бур iм не рэкамендуецца пераядаць, а пры паяўленнi недамагання ўдыхаць эфiрнае масла лаванды або пiхты, а таксама пiць адвары падбелу цi зверабою.

Знакi Зямлi

Практычна ўсе знакi стыхii Зямлi (Цялец, Дзева, Казярог) лёгка пераносяць змены ўмоў надвор’я. Пры гэтым у кожнага з iх ёсць свае асаблiвасцi. Напрыклад, Цяльцы могуць хваравiта рэагаваць на павышэнне вiльготнасцi паветра пры панiжэннi атмасфернага цiску (можа нават прапасцi голас). Iм можна парэкамендаваць загартоўваць сябе лазняй i аблiваннямi, iншымi кантрастнымi працэдурамi. Карысныя расцiраннi з марской соллю, для заспакаення падыдзе настой рамонку.

Дзевы могуць рэагаваць на змены ў магнiтным полi прыкладна раз у тры месяцы. Для ўмацавання арганiзма iм можна парэкамендаваць штодзённую паўгадзiнную нагрузку. Варта таксама сачыць за харчаваннем, у перыяд метэаадчувальнасцi пiць настоi чабору або дзевясiлу.

Казярогi спакойна пераносяць любое надвор’е, але пры павышэннi магнiтнай актыўнасцi ў iх арганiзме могуць з’яўляцца застойныя з’явы, болi ў суставах. Казярогам рэкамендуецца перыядычна праходзiць курс масажу i выкарыстоўваць танiзуючыя працэдуры, напрыклад, кантрастны душ.

Стыхiя Паветра

Рэакцыя паветраных знакаў (Блiзняты, Вадалей, Шалi) на надвор’е i iх метэаадчувальнасць вельмi розная i гэта не дзiўна, бо стыхiя Паветра i сама вельмi зменлiвая. Блiзняты нядрэнна прыстасоўваюцца да змен у атмасферы, але часам рэагуюць на з’яўленне магнiтных бур — гэта можа праявiцца ў павышэннi нервовай узбуджальнасцi i некаторых парушэннях каардынацыi руху. У такiя днi харчаванне Блiзнят павiнна быць збалансаванае, а з гарбат можна парэкамендаваць настой фенхеля.

Шалi (асаблiва тыя, што нарадзiлiся блiзка да 22 верасня) могуць прыкметна рэагаваць на змяненнi магнiтнай актыўнасцi i рэзкiя змены тэмпературы. У iх нават могуць паяўляцца алергiчныя рэакцыi. Для папярэджання гэтага важна сачыць за добрай работай нырак, наведваць лазню, пiць настоi чарады.

Вадалей з’яўляецца дзiўным знакам, якi любiць капрызы надвор’я i не баiцца нi ўрагану, нi жажджу. Але i ў iх бывае рэакцыя на надвор’е, прычым яна з’яўляецца нечакана i рэзка (часцей гэта адбываецца ўвечары). Таму напярэдаднi перамены надвор’я можна заняцца медытацыяй, выкарыстоўваць ароматэрапiю з маслам кедра або геранi.

Водная стыхiя

Прадстаўнiкi водных знакаў (Рак, Скарпiён, Рыбы), як правiла, рэзка рэагуюць на змену надвор’я. Выключэнне, бадай што, складаюць Скарпiёны, якiя з’яўляюцца найбольш устойлiвым знакам. Але на Скарпiёна дзейнiчае 22-дзённы цыкл сонечнай актыўнасцi, i перыядычна ў iх могуць здарацца ацёкi i скурныя рэакцыi (пры пазбаўленнi ад пабочных прадуктаў абмену рэчываў). Для прафiлактыкi лепш за ўсё падыходзiць лазня.

У Ракаў стан мяняецца разам з Месяцам у адпаведнасцi з яго 28-дзённым цыклам. У iх рэгулярна псуецца настрой, здараюцца прыступы галаўнога болю, нярэдкiя i iншыя нервовыя праяўленнi. У такiх выпадках iм рэкамендуецца адзiнота, цёплыя ванны з хвояй перад сном, кубачак чаю або малака з мёдам.

Рыбы з’яўляюцца найбольш адчувальным знакам задыяка, але панiжаны атмасферны цiск i вiльготнасць яны пераносяць лепш за iншых. За некалькi дзён да магнiтных бур Рыбам важна захоўваць дыету, старацца ачысцiць арганiзм i выкарыстоўваць заспакаяльнае масла.

Падрыхтавала Святлана ЯСКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е аказвае ўсё большы ўплыў на жыццё сучаснага чалавека
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика