Штамп у хуткiм тэмпе
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дэбюракратызацыя З 1 студзеня наступнага года жыхары беларускай сталiцы змогуць аформiць пашпарт для часовых выездаў за мяжу хутчэй.Як паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Алег Слепчанка, адпаведная адзнака з дазволам на выезд будзе афармляцца не больш чым 15 дзён з моманту падачы заявы. А калi грамадзянiну неабходна будзе трапiць за мяжу неадкладна (тэрмiновае лячэнне, хвароба цi смерць блiзкiх сваякоў i iншыя «форс-мажорныя» жыццёвыя абставiны), то выязны штамп у пашпарце супрацоўнiкi падраздзяленняў па грамадзянству i мiграцыi паставяць адразу ж. Афармленне пашпарта для часовага выезду за мяжу дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў таксама будзе праводзiцца ў сцiслыя тэрмiны — не больш чым 10 дзён з моманту падачы дакументаў. Грамадзяне, якiя проста захочуць тэрмiнова аформiць пашпарт для часовага выезду за мяжу, але не маюць пералiчаных вышэй «форс-мажорных падстаў», змогуць атрымаць такую паслугу на платнай аснове. У такiм разе пашпарт будзе аформлены на працягу 7 працоўных дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня наступнага года жыхары беларускай сталiцы змогуць аформiць пашпарт для часовых выездаў за мяжу хутчэй
|
|