Хтосьцi святкуе, а хтосьцi — працуе...
Надзея НIКАЛАЕВА
Як запэўнiлi карэспандэнта «Звязды» ў КУП «Мiнсктранс», на Новы год таксi не застанецца адзiным транспартным сродкам, якi дазволiць мiнчанам рабiць паездкi па начным горадзе.
Так, усю навагоднюю ноч будуць працаваць дзевяць аўтобусных маршрутаў (№ 38, 46, 50, 52, 69, 71, 73, 100 i 102), восем тралейбусных маршрутаў (№ 1, 3, 13, 20, 53, 56, 65) i два трамвайныя маршруты (№1 «пл.Мяснiкова—д/с«Зялёны Луг» i №3 «Серабранка—Возера»). Акрамя таго, да трох гадзiн ночы будзе падоўжана праца маршрутаў, якi падвозяць мiнчан да станцый метрапалiтэна: гэта аўтобусы №17, 43, 72, 99, 116; тралейбусы № 60, 45, 42д i 26. З 23 гадзiн 31 снежня да 3.00 1 студзеня арганiзуецца таксама праца тралейбусных маршрутаў № 26 «д/с«Чыжоўка»—Кабушкiна» i № 62 «д/с«Уручча»— а/в«Маскоўскi». Iнтэрвал руху складзе 15 хвiлiн, але для дастаўкi гараджан да месца правядзення святочнага феерверка будзе выдзелена дадатковая колькасць рухомага саставу. Кошт праезду ў навагоднюю застанецца без змяненняў — 460 рублёў за адну паездку. Метро зачынiцца для пасажыраў толькi ў 2 гадзiны 30 хвiлiн i будзе «адпачываць» тры гадзiны — прыпыненне руху цягнiкоў выклiкана неабходнасцю тэхнiчнага абслугоўвання метрапалiтэна. У навагоднюю ноч збiраюцца абслугоўваць мiнчан таксама i многiя экспрэсныя маршруты: № 1051 «Камароўскi рынак—ГД «Ждановiчы», № 1351 «Камароўскi рынак—сан. «Беларусачка», № 1055 «д/с «Серабранка»—ГД «Ждановiчы», №1063 «д/с «Сярова»—Камароўскi рынак», №1064 «д/с «Сярова—ВЦ «Экспабэл», №1067 «Уручча (ваенны гарадок)— Сухарава», №1073 «д/с «Сярова»—ГД Ждановiчы», № 1076 «Ландэра—ВЦ «Экспабел», № 1097 «д/с «Ангарская-4»—ГД «Ждановiчы», № 1112 «фiлiял БДУ—Камароўскi рынак», №1117 «Вакзал (вул.Кiрава)—пас.Ждановiчы», № 1151 «Вакзал—Тубдыспансэр», № 1155 «фiлiял БДУ— д/с «Уручча-4», №1166 «Ландэра—ВЦ №»Экспабэл», № 1171 «Камароўскi рынак—ГД «Ждановiчы», № 1175 «д/с»Малiнаўка-4"—Уручча-6", №1176 «д/с «Ангарская-4»—пас.Ждановiчы», № 1186 «д/с «Вяснянка»—Гарадскi Вал», № 1188 «Уручча-4—Сухарава-6», №1208 «а/в «Цэнтральны»—г. Заслаўе—г. Радашковiчы», №1280 «д/с «Уручча-4»—Аўтарынак», №1281 «Малiнаўка-4—Пiянерская». У «Мiнсктрансе» таксама папярэдзiлi, што 1 студзеня будуць адменены першыя рэйсы аўтобусных маршрутаў прыгарадных зносiнаў — як сведчыць шматгадовая практыка, яны аказваюцца не запатрабаваныя пасажырамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як запэўнiлi карэспандэнта «Звязды» ў КУП «Мiнсктранс», на Новы год таксi не застанецца адзiным транспартным сродкам, якi дазволiць мiнчанам рабiць па |
|