«Як бы цяжарная»...
Барыс ПРАКОПЧЫК
Суб’ектыў Мы не толькi гаворым самi, але i слухаем iншых. I калi ўважлiва прыслухацца i ўдумацца ў сэнс сказанага, то рассмяшыць можа нават не анекдот, а, здавалася б, звычайная фраза.«Як бы цяжарная» — прагучала нядаўна падчас адной тэлеперадачы. «Прыплылi»... Яшчэ куды нi iшло «як бы працаваць у фiрме», «як бы сябраваць», «як бы званiць», «як бы малiцца». Але апынуцца ў становiшчы «як бы цяжарнай»?! У лексiконе знакамiтай Элачкi Шчукiнай было ўсяго 30 слоў. Мала, канешне, i ўсё ж кожнае з якiх выкарыстоўвалася на той цi iншы выпадак. Аднак якая ж роля належыць гэтаму «як бы»? Паказчык няўпэўненасцi чалавека ў тым, што ён гаворыць? «Жуйка», якая прылiпае да языка? Абмежаванасць слоўнага запасу? Цi ўжо нейкi стыль, мода, калi чалавек паўтарае iншых? У Iнтэрнэце змешчана просьба аднаго з прыхiльнiкаў культуры мовы дасылаць у яго калекцыю ... словы-паразiты. Не выключана, што iх не менш, чым марак. Да прыкладу, у маладзёжным асяроддзi цяпер даволi распаўсюджанае слоўца «карацей» (па-руску — «короче»). Прычым часцей за ўсё яго ўжываюць тады, калi лаканiчнасцю i не пахне, а наадварот — слоўны паток. Чаго не скажаш у адносiнах да слова «вось», якое выкарыстоўваецца калi няма чаго сказаць, думка яшчэ не сфармiравалася, але трэба нейкiм чынам запоўнiць шматзначную паўзу. У дадзеным выпадку слова — як выратавальнiк. Але даходзiць i да кур’ёзаў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы не толькi гаворым самi, але i слухаем iншых. I калi ўважлiва прыслухацца i ўдумацца ў сэнс сказанага, то рассмяшыць можа нават не анекдот, а, здава |
|