Для жыхароў прыгранiчных раёнаў Беларусi i Лiтвы ў святочныя днi спрошчаны пропуск на гранiцы
Па дамоўленасцi знешнепалiтычных ведамстваў Беларусi i Лiтвы з 30 снежня па 3 студзеня i з 6 па 8 студзеня на кантрольна-прапускных пунктах Кемелiшкi (Беларусь)—Прыенай (Лiтва), Пяцюлеўцы—Ракай i Пiцкуны—Нарвелiшкес будзе ажыццяўляцца спрошчаная працэдура перасячэння гранiцы для жыхароў прыгранiчных раёнаў, якiя не вязуць тавары i маюць неабходныя дарожныя дакументы. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Мiнiстэрства замежных спраў.
У знешнепалiтычным ведамстве таксама нагадалi, што на беларуска-лiтоўскай гранiцы не дзейнiчае пункт пропуску Катлоўка-Лаварышкес, дзе цяпер праводзяцца работы па ўдасканаленню iнфраструктуры КПП. Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дамоўленасцi знешнепалiтычных ведамстваў Беларусi i Лiтвы з 30 снежня па 3 студзеня i з 6 па 8 студзеня на кантрольна-прапускных пунктах Кемелiшкi |
|