Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Пуск энергаблока — Не радавая падзея»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымонii пуску ў эксплуатацыю трэцяга энергаблока Бярозаўскай ДРЭС у Белаазерску.
Мадэрнiзаваная Бярозаўская ДРЭС павiнна адпавядаць сусветным стандартам, заявiў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт уключыў праграму аўтаматычнага кiравання энергаблокам нумар 3, агледзеў турбiнныя i кацельныя аддзяленнi галоўнага корпуса электрастанцыi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Зроблена вялiкая справа: Бярозаўская ДРЭС узнята «з руiн», i цяпер трэба, каб мы атрымлiвалi тут танную электраэнергiю i не куплялi яе ў iншых краiнах. Пакуль што мы купляем, паколькi гэта танней». Прэзiдэнт растлумачыў, што «беларускiя станцыi старыя, i таму вельмi затратныя». У сувязi з гэтым у 2000 годзе было прынята рашэнне аб мадэрнiзацыi Бярозаўскай ДРЭС. У рамках гэтага праекта чакаецца мадэрнiзацыя яшчэ двух блокаў. Прэзiдэнт даручыў прапрацаваць варыянт будаўнiцтва новай электрастанцыi на базе Бярозаўскай ДРЭС. Выступаючы перад яе работнiкамi i жыхарамi Белаазерска, кiраўнiк дзяржавы адзначыў: «Мы прапрацуем гэты варыянт, i калi для нас гэта будзе выгадна, то, магчыма, ужо ў наступнай пяцiгодцы мы пабудуем новую сучасную станцыю па ўзорах лепшых у свеце». Размова iдзе аб зусiм новай станцыi, такой, першы блок якой пабудаваны беларусамi ў Калiнiнградзе. «З Бярозы пачыналася некалi вялiкая энергетыка Беларусi», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка выбар месца для магчымага будаўнiцтва. Прэзiдэнт адзначыў, што неабходна пралiчыць розныя варыянты фiнансавання праекта, у тым лiку з прыцягненнем замежных iнвестыцый. Рост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусi ажыццяўляецца сёння практычна без прыросту спажывання энергарэсурсаў. Гэты факт асаблiва адзначыў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў. «Мы ажыццяўляем прырост, не «дабаўляючы» ў затратах электраэнергii i iншых рэсурсаў: за кошт эканомii, таго, што мы «зацягваем» паясы там, дзе трэба», — растлумачыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ў Беларусi можа вырабляцца каля 45 млрд кВт.гадз электраэнергii. «А спажываем мы 35 млрд кВт.гадз; 5 млрд кВт.гадз — закупляем. Чаму? Таму што ў сябе вырабляць даражэй: трэба мадэрнiзаваць тое, што было пабудавана даўно, яшчэ ў савецкiя часы. Гэта вялiкiя грошы, мiльярды долараў», — сказаў прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што беларускi энергетычны комплекс будзе развiвацца. «Мы скарачаем затраты на вытворчасць электраэнергii, мадэрнiзуем сваю энергасiстэму. Калi мы хочам быць суверэннымi i незалежнымi, мы будзем займацца тым, што сёння робiм. Пуск энергаблока на Бярозаўскай ДРЭС — гэта не радавая падзея», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi назваў завяршэнне газiфiкацыi беларускага Палесся самай яркай падзеяй адыходзячага года. «Тое, што мы прабiлiся па багне, балотах, рэках, практычна падключылi ўсе раённыя цэнтры i прадаўжаем падключаць пасёлкi, завяршыўшы такiм чынам асноўную газiфiкацыю Палесся, — гэта важны факт», — заявiў кiраўнiк дзяржавы журналiстам. «Акрамя таго, мы цяпер мелi б iншую размову, калi б не ўратавалi ўраджай. Напэўна, усе ўжо забылi, што адбылося, але катастрофа была вялiкая. Дзякуй сялянам, яны гэту бiтву выйгралi разам з дзяржавай. Сёння мы з хлебам», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў прэзiдэнта, перамогу Ксенii Сiтнiк на «Еўрабачаннi» таксама можна «паставiць у шэраг буйных падзей» адыходзячага года. Аляксандр Лукашэнка задаволены ходам рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi. «Першы год у рамках праграмы мы выконваем. Але першы год — гэта якраз, напэўна, самы просты год, калi мы яшчэ «з паверхнi» нешта бяром i робiм. Далей будзе больш складана, таму што многiя бралi аграгарадкi i гаспадаркi, якiя яшчэ больш-менш моцна стаяць на нагах. Але галоўнае — у нас ёсць грошы. Мы фiнансуем кожны праект», — падкрэслiў прэзiдэнт, адказваючы на пытаннi журналiстаў. «Будзе вялiкае напружанне, але праграма будзе рэалiзавана на 100 працэнтаў. Я ў гэтым перакананы. Гэта адна з асноўных задач у будучай пяцiгодцы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь не будзе мяняць свой знешнепалiтычны курс, заявiў Аляксандр Лукашэнка. «Мы «намацалi» той шлях, па якiм будзем iсцi ва ўзаемаадносiнах з iншымi дзяржавамi, i маем намер яго праводзiць i ў будучым годзе, i ў наступнай пяцiгодцы. Але карэкцiроўка курсу напэўна будзе, таму што жыццё iдзе», — падкрэслiў прэзiдэнт. «Мы дакладна вызначылiся: у нас ёсць наша апора — Расiя, мы будуем з брацкай Расiяй Саюзную дзяржаву. У нас ёсць суседзi, якiх не выбiраюць, i мы павiнны з iмi выбудоўваць нармальныя адносiны. У нас ёсць магутныя партнёры, без якiх абысцiся немагчыма — Еўрапейскi саюз, Злучаныя Штаты Амерыкi. У нас ёсць вельмi магутныя сябры — гэта Кiтай, Iндыя, Паўднёва-Усходняя Азiя. Гэта значыць там, дзе ляжаць нашы iнтарэсы, мы дзейнiчаем i будзем дзейнiчаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымонii пуску ў эксплуатацыю трэцяга энергаблока Бярозаўскай ДРЭС у Белаазерску |
|