21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабака — сябар чалавека!

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А не цацка на чатырох лапах

Самым распаўсюджаным падарункам на гэты Новы год, зразумела, стане сабака. Калi сябры ашчаслiвiлi вас менавiта такiм сувенiрам, прыйдзецца падзякаваць па законах ветлiвасцi, нават калi вы — аматар iншай жыўнасцi, i знайсцi для цацкi месца ў кватэры. Iншая справа, калi падарылi жывога сабаку, якому акрамя ўласнага дыванчыка патрэбна яшчэ i месца ў вашым сэрцы. Iнакш не мае сэнсу сялiць побач камячок з хвосцiкам. Эксперт мiжнароднай катэгорыi Мiжнароднай кiналагiчнай асацыяцыi Iрына Азен лiчыць, што сабаку лепш не заводзiць людзям, якiя не церпяць нават мiнiмуму беспарадку, маюць алергiю на поўсць, у iх сям’i толькi што нарадзiлася дзiця цi ўжо ёсць некалькi жывёл.

— Iрына Вiтальеўна, каго вы назвалi б сiмвалам новага года Вогненнага Сабакi?

— Напэўна, нешта маленькае, рыжанькае. Лепш за ўсё падыдзе памеранскi шпiц аранжавай афарбоўкi. Можна, канешне, назваць сетэра, але ён сур’ёзны сабака, а шпiц смешны. Новы год жа мы звычайна ўспрымаем як вясёлае свята.

— Калi чалавек заводзiць менавiта сабаку, а не кошку цi рыбак, аб чым гэта сведчыць?

— Значыць, не хапае зносiнаў, сяброў. Я змагла ўгаварыць бацькоў набыць сабаку толькi ў 14 гадоў, хоць марыла аб iм з дзяцiнства, бо наглядзелася фiльмаў накшталт «Да мяне, Мухтар!». «Белы Бiм, Чорнае Вуха» стаў любiмай кнiгай. Трымаю сабак ужо больш за 20 гадоў. Аднак як бы я нi любiла сваiх пiтомцаў, заўжды кiруюся правiлам: сабака для чалавека, а не чалавек для сабакi. Гэта значыць, што жывёла не павiнна перашкаджаць яе ўладальнiку i суседзям, бо калi яна занадта iмпульсiўная i агрэсiўная, то пачуўшы ноччу, як нехта чужы прайшоў па лесвiцы, падыме такi брэх, што ўсiх разбудзiць...

— Як правiльна выбраць сабаку? Напрыклад, iснуюць пароды, арыентаваныя толькi на паляванне. Цi можна заводзiць такую жывёлiну чалавек, якi ўвогуле не захапляецца iм?

— Няварта. У свеце iснуе каля 800 парод розных сабак, i кожная мае сваю функцыю. Трэба ведаць, што нельга, каб днём сабака быў пяшчотнай нянькай для дзяцей, а ноччу — злым вартаўнiком. Гэта хоць i жывая разумная iстота, але ёй не растлумачыш, што вось гэтага суседа лепш не чапай, а таго да дому не падпускай. Калi мяне пытаюць, цi дапаможа лабрадор ахоўваць дом, адразу тлумачу, што гэты сабака — кампаньён, якi вельмi добры. Канешне, нiводнае шчаня не нараджаецца злым. Усё гэта дасягаецца шляхам дрэсiроўкi, аднак навошта прымушаць яго рабiць тое, што не закладзена прыродай. Калi прызначэнне сетэра — паляваць на качку, то ён не стане ганяць дзiка, бо вывелi гэту пароду не для таго. Трэба ведаць спецыфiку той пароды, якую плануеце завесцi. Напрыклад, лепш за астатнiх дрэсiроўцы паддаюцца аўчаркi, даберманы, баксёры, ратвейлеры. Але ў мiлiцэйскай службе аддаюць перавагу нямецкiм аўчаркам, бо, скажам, караткашэрснага ратвейлера ў 20-градусны мароз нiхто не стане трымаць у вальеры. Усе пароды аўчарак патрабуюць працяглага выгулу, сур’ёзнага выхавання, ратвейлеры i даберманы — цвёрдай рукi, асаблiва калi гэта кабель. Браць лайку ў гарадскую кватэру дзеля прыгажосцi — гэта здзекавацца з пароды. Нiколi не забуду, як 5 гадоў таму на мяне вельмi пакрыўдзiлiся ўладальнiкi паўднёва-рускiх аўчарак. Гэта цудоўны для аховы сабака, таму патрабуе сур’ёзнай фiзiчнай сiлы для падрыхтоўкi. Дык вось, да мяне як да эксперта звярнулася жанчына на 10-сантыметровых абцасах у шыкоўным футры. Я ёй растлумачыла, што яна ў такiм выглядзе з паўднёва-рускай аўчаркай гуляць не зможа, бо такая парода патрабуе iншага адзення.

— Калi я завяду пэўную пароду, скажам, пудзеля, цi будзе гэта неяк сведчыць аб маiм характары?

— Канешне, калi вы гэта робiце свядома, а не паўтараеце за суседам. Я, напрыклад, нiколi не набуду сабаку, якога трэба стрыгчы, часта мыць, рыхтаваць да выставы. Справа ў тым, што калi чалавеку падабаецца даглядаць жывёлiну, то можна заводзiць i пудзеля, i амерыканскага кокер-спанiэля, якiм магчыма рабiць прычоскi. Перавагу такiм пародам звычайна аддаюць творчыя людзi, якiя не з’яўляюцца абiбокамi, маюць дастаткова вольнага часу, бо iнакш не мае сэнсу заводзiць менавiта гэтыя пароды.

— Цi параiлi б вы завесцi пiтбуля?

— Гэта сабака, якога ўмоўна дазволiлi трымаць ва ўсiм свеце, але ён — тая зброя, што можа стрэлiць у любы момант. Заўжды папярэджваю людзей, каб яны клапацiлiся аб сабе i сваiх блiзкiх, калi хочуць завесцi пiтбуля. Калi фiзiчна моцны мужчына яшчэ неяк можа саўладаць з iм, то жанчыне гэта зрабiць праблематычна.

— Як ставiцеся да дварнякоў?

— Мае сабакi пароды вельш-коргi пмброк якраз нагадваюць iх сваiм выглядам. Адзiнае, што дрэнна ў дварнякоў: у iх вельмi развiты бадзяжны iнстынкт, таму трымаць iх у доме не раю. Гэта мы лiчым, што лепш жыць у кватэры, а яны любяць волю. Ёсць яшчэ адзiн момант: калi вы заводзiце дварняка, нельга дакладна сказаць, рысы якiх парод у ім будуць дамiнаваць. У астатнiм гэтыя сабакi мне вельмi падабаюцца.

— Наколькi правiльна, калi бацькi дораць сабаку свайму дзiцяцi, каб ён стаў больш самастойным?

— Завесцi магчыма, але не раю дазваляць маленькiм гуляць з сабакам без дарослага: жывёлiна можа пацягнуць павадок, дзiця ўпадзе, можа здарыцца самае страшнае. Нездарма ў правiлах Мiнгарвыканкама напiсана, што дазваляецца выгульваць сабаку з 16 гадоў. Магчыма, можна быць не настолькi катэгарычнымi. Аднак не 7 i не 8 гадоў, мiнiмум — 14.

— Часта можна заўважыць, наколькi падобныя да сваiх гаспадароў iх гадаванцы. Няўжо людзi спецыяльна выбiраюць такiх жывёл? Хто на каго больш уплывае за гады сумеснага жыцця?

— Я сказала б, што часцей выбiраюць жывёл у залежнасцi ад таго, чаго людзям больш за ўсё не хапае. Напрыклад, калi чалавек не зусiм упэўнены ў сабе, то ён iмкнецца набыць вялiкага злога сабаку, калi наадварот — маленькага i смешнага. У прынцыпе ўсё гэта ўзаемаабумоўлена, i кожны за гады жыцця ўплывае на iншага: з аднаго боку, мы шукаем пароду, якая стане адпавядаць нашаму тыпу характару, з другога — сам сабака пачынае падстройвацца пад гаспадара, бо калi ў яго нармальная псiхiка, то сабака заўжды iмкнецца дагадзiць чалавеку, спадабацца яму.

— Цi варта верыць у адданасць сабак сваiм гаспадарам?

— Асабiста я не вельмi веру ў гэта, хоць адзiн з маiх сабак доўга памятаў сваiх мiнулых гаспадароў, якiя ад яго адмовiлiся. Першыя паўгода я нават вадзiла яго на павадку, бо як толькi ён заўважаў падобную да сваёй гаспадынi жанчыну, адразу бег да яе.

— Што вы сказалi б людзям, якiя вагаюцца, завесцi iм сабаку цi не?

— Трэба памятаць, што гэта не туфлi цi палiто, якiя, калi яны надакучаць цi не падыдуць нам, магчыма схаваць цi падарыць. Гэта iстота, якая будзе з вамi на працягу як мiнiмум дзесяцi гадоў. Сабакi — бы дзецi, яны прыносяць шмат станоўчых эмоцый, але патрабуюць не менш i клопатаў. Напрыклад, адзiн з маiх сабак навучыўся адчыняць халадзiльнiк i неяк з’еў адбiўныя, якiя былi прыгатаваныя на дзень нараджэння мацi. Аднак ад гэтага мы не перастаём любiць сваiх гадаванцаў.

Размаўляла Iрына ПРЫМАК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А не цацка на чатырох лапах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика