Прэзiдэнты Беларусi i Расii абмянялiся навагоднiмi вiншаваннямi
Прэзiдэнты Беларусi i Расii Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн 31 снежня абмянялiся навагоднiмi вiншаваннямi.
«Адыходзячы год быў адзначаны паступальным развiццём раўнапраўнага i ўзаемавыгаднага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва», — сказана ў пасланнi кiраўнiка нашай краiны. Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што i ў гэтым годзе бакi сумеснымi намаганнямi будуць ажыццяўляць многiя добрыя пачынаннi для забеспячэння дастойнай будучынi цяперашняга i наступных пакаленняў беларусаў i расiян. «2005 год быў напоўнены важнымi падзеямi, якiя пазiтыўна паўплывалi на паглыбленне беларуска-расiйскiх адносiнаў», — адзначана ў пасланнi Уладзiмiра Пуцiна. Прэзiдэнт Расii выказаў упэўненасць, што курс, узяты нашымi дзяржавамi на ўмацаванне працэсаў усебаковай iнтэграцыi, атрымае далейшае развiццё, а цеснае i эфектыўнае супрацоўнiцтва Беларусi i Расii будзе i надалей дынамiчна ўмацоўвацца ў духу даверу i ўзаемаразумення на карысць двух брацкiх народаў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнты Беларусi i Расii Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн 31 снежня абмянялiся навагоднiмi вiншаваннямi |
|