Надзея ЕРМАКОВА: «Дзяржава аказвае вялiкую падтрымку сем’ям...»
Iгар ГРЫШЫН
Беларускi саюз жанчын пры дапамозе мiжнароднай дабрачыннай арганiзацыi «Надзея-Экспрэс» правёў у Мiнскiм абласным радзiльным доме акцыю мiласэрнасцi «Мацярынскае шчасце».
Трэба адзначыць, што Мiнскi радзiльны дом быў выбраны месцам правядзення дабрачыннай акцыi не выпадкова: напрыканцы мiнулага года медустанова адзначыла сваё 25-годдзе, а штогод тут з’яўляюцца на свет больш як 3 тысячы немаўлят. Што ж датычыцца самой акцыi, то, як вядома, 2006 год аб’яўлены ў Беларусi Годам Мацi, а таму першы працоўны дзень года Беларускi саюз жанчын пачаў з дабрачыннага мерапрыемства. У гэты дзень усе мацi, чые немаўляты з’явiлiся на свет у Мiнскiм радзiльным доме ў днi навагоднiх святаў, атрымалi вiншаваннi, а таксама падарункi ад Надзеi Ермаковай, якая з’яўляецца Старшынёй праўлення ААБ «Беларусбанк» i Беларускага саюза жанчын. Паводле яе слоў, дзяржава аказвае вялiкую падтрымку сем’ям, асаблiва мнагадзетным, i ў рэспублiцы створаны ўсе ўмовы для таго, каб на свет з’яўлялася як мага больш дзяцей. «Бацькi могуць быць упэўненыя, што дзяржава акажа ўсякае садзейнiчанне ў выхаваннi дзяцей», — падкрэслiла Надзея Ермакова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi саюз жанчын пры дапамозе мiжнароднай дабрачыннай арганiзацыi «Надзея-Экспрэс» правёў у Мiнскiм абласным радзiльным доме акцыю мiласэрнасцi «
|
|