Праваслаўным хрысцiянам Беларусi
Дарагiя суайчыннiкi!
Ад усяго сэрца вiншую вас з Ражством Хрыстовым. Мiнаюць тысячагоддзi, але не гасне святло гэтай хвалюючай урачыстасцi. Вялiкае таiнства Ражства напаўняе глыбiнёй i сэнсам жыццё чалавека, з’яўляецца крынiцай веры, дабрынi i любовi. У святочныя набажэнствы ў кожным храме гавораць пра вечныя каштоўнасцi — мiласэрнасць i спачуванне, узаемаразуменне i цярпенне. Гэты час напоўнены высакароднымi намерамi i велiкадушнымi ўчынкамi. Людзi становяцца дабрэйшымi i духоўна чыстымi, больш шчырымi ў адносiнах адзiн да аднаго, iмкнуцца дапамагаць бяднейшым, адорваць блiзкiх цяплом, клопатам i ўвагай. Жадаю, каб значнасць i прыгажосць калядных дзён спадарожнiчалi вам на працягу ўсяго года, узвышалi вашы памкненнi i надавалi сiлы для стваральнай працы. Няхай у вашых дамах i сем’ях пануюць добразычлiвасць i згода. Няхай здароўе, радасць, шчасце заўсёды будуць з вамi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Ад усяго сэрца вiншую вас з Ражством Хрыстовым
|
|