Двое супрацоўнiкаў мiлiцыi асуджаны за вымаганне хабару
Суд Ленiнскага раёна вынес прыгавор у адносiнах да двух супрацоўнiкаў сталiчнай мiлiцыi, якiя прызнаны вiнаватымi ў вымаганнi хабару.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў рэспублiканскай пракуратуры, на лаве падсудных апынулiся былы старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення крымiнальнага вышуку крымiнальнай мiлiцыi ГУУС Мiнгарвыканкама Г.I. Пашкевiч i былы супрацоўнiк Заводскага РУУС Мiнска Б.А. Платонаў. Паводле матэрыялаў следства, у маi 2005 года яны вымагалi i атрымалi ад аднаго з падследных хабар у памеры 1000 долараў. Грошы прызначалiся за спрыяльнае вырашэнне пытання аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы па факту ўчынення махлярства. Г.I. Пашкевiч прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi, Б.А. Платонаў — да 6 гадоў пазбаўлення волi без канфiскацыi маёмасцi. Абодва пазбаўлены права займаць пасады ў сiстэме праваахоўных органаў тэрмiнам на 5 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Ленiнскага раёна вынес прыгавор у адносiнах да двух супрацоўнiкаў сталiчнай мiлiцыi, якiя прызнаны вiнаватымi ў вымаганнi хабару
|
|