Беларускае традыцыйнае вяселле
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК
(Працяг. Пачатак у нумарах за 17, 21, 27 снежня, 4—6, 10 студзеня.)
Царкоўныя вянцы. Пра цырымонiю вянчання мы будзем весцi гаворку пазней. Тут адзначым толькi тое, што згодна з праваслаўнай традыцыяй у час царкоўнага абраду вянчання на галаву нявесты i жанiха таксама надзяваюць (сёння прынята трымаць iх над галавой маладых) шлюбныя царкоўныя вянцы (вянкi) — кароны, простыя цi ступеньчатыя, упрыгожаныя арнаментам у выглядзе лiсця цi кветак, з выявамi Багародзiцы, Хрыста, апостала Iаана i г.д., якiя нагадваюць не што iншае, як той самы галаўны ўбор нявесты — вянок. Вянок — сiмвал дзявоцкасцi, хустка — сiмвал замужжа У час вяселля надыходзiў пэўны момант, калi з галавы нявесты здымалi вянок — сiмвал дзявоцкасцi i надзявалi (павязвалi) галаўны ўбор замужняй жанчыны — хустку. Трэба адзначыць, што ў залежнасцi ад рэгiянальных традыцый i звычаяў вянок з галавы нявесты здымалi перад першай шлюбнай ноччу, пасля яе, пасля падзелу вясельнага каравая ў хаце жанiха. Часцей за ўсё гэта рабiлi жанчыны, звычайна свякроўка. Затым зноў-такi сват цi шафер прымяралi вянок незамужнiм дзяўчатам. Лiчылася, хто першай пасля нявесты надзене яе вянок, тая раней за астатнiх возьме шлюб. Таму строга прытрымлiвалiся традыцыi, каб першай вянок надзела шаферка, а затым дзяўчаты ў адпаведнасцi з узростам, заканчваючы самай малодшай: «Кожнай ягадцы свой час». Часам, перш чым пачаць гэты абрад, вянок трэба было выкупiць тым, хто прыйшоў на вяселле i сам марыў выйсцi замуж, г.зн. моладзi. Пасля таго, як вянок завяршыў «круг», яго вярталi маладым i вешалi над iх галовамi — у «чырвоным» куце. Вясельны вянок — сiмвал поспеху ў будучым сямейным жыццi Але i пасля вяселля рытуальныя дзеяннi з удзелам вясельнага вянка i вэлюму не заканчвалiся. Вясельны вянок клалi пад пярыну ў першую шлюбную ноч цi зашывалi ў падушку нявесты. Распляталi стужкi i кветкi вясельнага вянка i iмi ўпрыгожвалi абразы ў «чырвоным» куце, часам вешалi высока на даху, каб поспех i дабрабыт не пакiдалi хату. Лiчылася, што ў хату, дзе ёсць вясельны вянок, нiколi не трапiць маланка. Вянок маглi i схаваць у самым аддаленым куточку, у куфэрку, падалей ад людскога вока. Крадзеж вясельнага вянка цi вэлюму прадказваў бяду, хуткае рас-ставанне, бясплоднасць, хваробы дзяцей. Цiкавы факт: у Сербii нявеста насiла вясельны вянок на працягу 40 дзён пасля вяселля, каб не застацца бясплоднай, а часам не здымала яго да моманту цяжарнасцi цi самiх родаў першынца. Вясельны вянок вельмi часта выкарыстоўвалi ў лекавых i магiчных мэтах. У час хваробы дзiцяцi, пры лячэннi спалохаў, сурокаў, вянок клалi ў калыску, а дзiця на час сну накрывалi вэлюмам. Стужкамi цi нiткамi вясельнага вянка перавязвалi ручкi i ножкi дзiцяцi, калi яно пакутавала ад сутаргаў. Праз вясельны вянок даiлi хворую карову цi казу. Невялiкiя фрагменты вясельнага вянка (кветачкi, стужкi) мацi зашывала сыну ў амулет, калi таму быў час iсцi ў войска. Праз вянок умывалi дачку, каб удала выйшла замуж. РЫТУАЛЬНАЯ ПРАСТОРА ЖАНIХА I НЯВЕСТЫ, або «Дзяўчаты — налева, хлопчыкi — направа»? У абрадавай практыцы ўсходнiх славян iснуе незвычайнае па зместу выслоўе: «Давайце вяселлейка згуляем», у якiм гучыць i асаблiвая пашана ў адносiнах да плануемага святкавання, i адначасова неўтаймаванае жаданне дакрануцца да стыхii народнага гуляння. I тым не менш толькi на першы погляд вясельны пiр мог падацца некiруемай стыхiяй i несупыннай iмправiзацыяй яго злёгку падпiўшых удзельнiкаў. Аднак на самай справе вяселле сапраўды «гулялi», як iграюць па ролях добра падрыхтаваны, адрэжысiраваны спектакль, у якiм кожны ўдзельнiк ведае сваё месца за сталом, час i значэнне любога выконваемага рытуальнага дзеяння i г.д. Iдучы ўслед за шматвяковай традыцыяй, мы паспрабуем вызначыць ролю, значэнне i месца на вяселлi такiх пастаянных яе персанажаў, як сваты, шафер i шаферка. Неабходна растлумачыць, што на вяселлi павiнны рабiць хросныя бацькi, калi i ў якiм выпадку неабходна (i цi неабходна ўвогуле?) выбiраць пасажоных бацькоў. Нарэшце, патрэбна вызначыць месца шафера i шаферкi ў абрадавай прасторы жанiха i нявесты: з якога боку i хто з iх павiнен знаходзiцца на працягу ўсяго вяселля — злева цi справа? Як правiльна павязваць ручнiкi сватам? Здавалася б, гэтыя нюансы не маюць прынцыповага значэння i дазваляюць даволi адвольную iх трактоўку. Аднак цi так гэта на самай справе? У нас ужо склалася традыцыя з павагай ставiцца да вопыту старажытнай беларускай культуры ў самым шырокiм значэннi гэтага слова, таму i ў гэтым выпадку мы паспрабуем асэнсаваць усю сiмволiку «правага-левага» праз прызму самых шырокiх культуралагiчных кантэкстаў. СIМВОЛIКА ПРАВАГА I ЛЕВАГА ў традыцыйнай культуры беларусаў У гiсторыi развiцця традыцыйнай культуры здарылася так, што яе асноўнай рухомай сiлай стала процiстаянне Жыцця i Смерцi, Дабра i Зла, Святла i Цьмы, мужчынскага i жаночага пачаткаў. Гэта процiстаянне было закадзiравана ў разнастайных сiмвалiчных кодах. Напрыклад, у лiчбавым кодзе: узгадайце наша стаўленне да лiкаў 12 i 13, з рознай колькасцю кветак мы iдзём на сустрэчу з каханай i да памёршага чалавека. Асаблiва таямнiчым паўстае перад намi лiк «40». Яго магiчны арэол нарадзiў забарону адзначаць свой саракагадовы юбiлей. Мы ўжо распавядалi пра тое, што найбольш распаўсюджаным у культуры ўсходнiх славян з’яўляецца сiмвалiчнае процiстаянне чырвонага i белага колераў. Гэта яшчэ адзiн код — колеравы — у сiстэме мiфарытуальнай практыкi беларусаў. Такiм жа, бадай, усеабдымным i эмацыянальна напружаным з’яўляецца процiстаянне правага i левага. Якiя духоўна-маральныя праблемы вырашаюцца ў рытуальна-абрадавай прасторы памiж правым i левым? Што схавана за сiмволiкай процiстаяння цi ўзаемадапаўнення правага i левага? Прыярытэтны ў культуры накiрунак злева направа мае розныя тлумачэннi. Напрыклад, фiзiялагiчнае — большасць людзей праварукiя, псiхалагiчнае — правае паўшар’е мозга адказвае за працэсы лагiчнага мыслення. Аднак найбольш пэўным (праўдападобным) з’яўляецца тое тлумачэнне, у аснове якога ляжыць важнейшая прыродна-касмiчная з’ява: рух Сонца па небасхiле. Сёння нават малодшаму школьнiку вядома, што Зямля рухаецца вакол сваёй восi налева. Аднак у зямлян, якiя жывуць у паўночным паўшар’i, ствараецца такое ўражанне, што Сонца рухаецца вакол Зямлi, прычым направа. Уявiце сабе дзве кропкi на лiнii гарызонту: злева ад вас Сонца ранiцай узыходзiць, а ўвечары яно заходзiць справа ад вас. Такiм чынам, на працягу дня, г.зн. светлавой часткi сутак Сонца рухаецца злева направа — менавiта гэты факт i перадвызначыў агульную накiраванасць развiцця цi разгортвання рытуалаў, накiраваных на дасягненне перамогi Дабра. А вось у начны час, калi Сонца трапляе ў царства смерцi, Аiда, Тота, Змея Гарыныча, яно павiнна прайсцi шлях у адваротным накiрунку — з правага боку налева. Менавiта гэты касмаганiчны прынцып i стаў вызначальным не толькi ў кантэксце абрадавых падзей, але i ў паўсядзённых побытавых сiтуацыях. Падобная распалюсоўка ў сiстэме каштоўнасцяў культуры дазваляе зразумець сэнс агульнавядомага выслоўя: «Ты што, сёння не з той нагi ўстаў?». У дахрысцiянскай культуры старажытных славян Бог, якi быў увасабленнем усеагульнага справядлiвага закона, устаноўленага Дажджбогам, насiў iмя Правь. Ад яго iмя ўзялi свой пачатак шматлiкiя словы, якiя характарызуюць станоўчы пачатак у нашым жыццi: праўда, праўдзiвы, правiльны, адпраўленне, правы чалавека, падправiць, рускае — «направление», «управление»... Звычайна самае ганаровае месца ў хаце займаў «чырвоны» кут. Часцей за ўсё ён знаходзiўся з правага боку ад уваходу, ад парога. Таму заўсёды хочацца прасiць сённяшнiх арганiзатараў вяселляў у месцах агульнага харчавання: не забывайцеся аб гэтым залатым правiле народнай культуры — стол пажадана ставiць так, каб маладыя сядзелi на ўсход. Менавiта такую арыентацыю маюць алтары ў праваслаўных храмах. Гэта ж процiстаянне Дабра i Зла захавалася i ў хрысцiянскай традыцыi. У кананiчнай лiтаратуры гаворка вядзецца пра тое, што ў час Страшнага суда апраўданым будзе прызначана месца з правага боку ад Бога, грэшнiкам — злева ад яго. У апiсаннi ўкрыжавання Хрыста рабаўнiк, якi пакаяўся ў сваiх злачынствах, быў укрыжаваны па правую руку ад Хрыста, а той, якi не пакаяўся — па левую. Хрыстос сядзiць па правую руку ад Бога. У традыцыях еўрапейскiх культур самым пачэсным месцам было месца з правага боку ад гаспадара. Адным з найважнейшых каналаў iнфармацыi аб чалавеку, якiм ужо шмат вякоў займаецца хiрамантыя, з’яўляюцца нашы далонi, лiнii i ўзоры на iх прадказваюць лёс чалавека. Хiраманты сцвярджаюць, што на левай руцэ чалавека прырода «напiсала» запраграмаванае быццё (Долю) чалавека, г.зн. тую карцiну яго Жыцця (дакладней тыя пуцявiны Лёсу), з якой ён прыходзiць у гэты свет. На правай руцэ часам зафiксаваны зусiм iншы малюнак, канчатковыя абрысы якога залежаць ад волi, характару чалавека, абставiнаў, якiя ён будзе прымаць або на якiя будзе ўплываць i якiя ў рэшце рэшт прадвызначаць той сапраўдны шлях, што ён пераадолее на працягу зямнога iснавання. У свядомасцi нашых продкаў «правая рука» выконвала паўсядзённую работу, а «левая рука» аказвалася галоўнай пры выкананнi магiчных, рытуальных дзеянняў. Нездарма лiчылася, што правай рукой благаслаўляюць, а левай — насылаюць праклёны. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Царкоўныя вянцы. Пра цырымонiю вянчання мы будзем весцi гаворку пазней. Тут адзначым толькi тое, што згодна з праваслаўнай традыцыяй у час царкоўнага |
|