21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не хадзiце, гусi, з падворку гуляць...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

На думку экспертаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, сiтуацыя з птушыным грыпам пагаршаецца на планеце лiтаральна штодня, i сёння смяротна небяспечны вiрус H5N1 працягвае рухацца з Паўднёва-Усходняй Азii ў заходнiм напрамку. Птушыны грып паспеў «адзначыцца» ўжо ў 24 правiнцыях Турцыi, дзе былi зарэгiстраваныя выпадкi гiбелi хатнiх i дзiкiх птушак, у тым лiку ў правiнцыях, што мяжуюць з Грузiяй, Арменiяй, Iранам i Iракам. Двое iнфiцыраваных птушыным вiрусам грыпу жыхароў Турцыi знаходзяцца зараз у цяжкiм стане.

Краiны Еўрасаюза ўжо ўвялi забарону на экспарт птушынага мяса, пер’я i пуха з краiн, што суседнiчаюць з Турцыяй (Арменii, Азербайджана, Грузii, Iрана, Iрака i Сiрыi)... А Iран i ўвогуле закрыў з Турцыяй дзяржаўную гранiцу.

Хаця эпiзаатычная сiтуацыя ў Беларусi на сённяшнi дзень не выклiкае ў эпiдэмiёлагаў апасенняў, наша краiна таксама страхуецца ад пранiкнення на сваю тэрыторыю смяротна небяспечнай хваробы. У Беларусi створаны i дзейнiчае мiжведамасны каардынацыйны савет па пытаннях аховы тэрыторыi Беларусi ад заноса i распаўсюджвання птушынага грыпу. На птушкагадоўчых прадпрыемствах арганiзаваны жорсткi ветэрынарны i санiтарны кантроль, а паколькi ўся птушкагадоўля сканцэнтравана ў Беларусi пераважна на буйных прадпрыемствах, гэта значна спрашчае задачу ветэрынарнай службы. Па-першае, больш жорсткiм стаў парадак наведвання гэтых прадпрыемстваў. Для аўтатранспарту дзейнiчаюць дэзiнфекцыйныя бар’еры. Па-другое, штодзённы клiнiчны агляд праходзяць як работнiкi птушкагадоўчых гаспадарак, так i самi птушкi.

Цяпер асноўная ўвага будзе сканцэнтраваная на прыватных падворках. У сувязi з вясенняй мiграцыяй дзiкiх пералётных птушак спецыялiсты не выключаюць магчымасць заносу птушынага грыпу ў Цэнтральную Еўропу i Беларусь, а гэта азначае, што неабходна цалкам выключыць кантакты хатняй i дзiкай птушкi. На нарадзе ў Мiнсельгасхарчы Галоўны дзяржаўны ветэрынарны iнспектар Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Аксёнаў паведамiў, што з 1 сакавiка ў краiне будзе ўведзена забарона на выгульнае ўтрыманне хатняй птушкi — яе трэба будзе трымаць або ў межах уласнага падвор’я, або ў закрытых памяшканнях. Асаблiва гэта датычыцца тых населеных пунктаў, што знаходзяцца ў трохкiламетровай зоне ад вадаёмаў i рэк. Работнiкi ветэрынарных службаў будуць заключаць з гаспадарамi падвор’яў адпаведныя дагаворы.

Пастановай Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы з 16 снежня 2005 года забарона на продаж на рынках усiх вiдаў жывой птушкi была падоўжана да асаблiвага распараджэння. Дзейнiчае таксама i забарона на ўвоз у Рэспублiку Беларусь дэкаратыўных вiдаў птушак з усiх краiн свету.

Новыя патрабаваннi будуць прад’яўляцца цяпер i да ўпакоўкi мяса птушкi, што рэалiзуецца на рынках i ў магазiнах. З 10 студзеня кожная тушка павiнна змяшчацца ў iндывiдуальную палiмерную ўпакоўку цi пакет, запячатаны тэрмiчным швом або металiчнай скабой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку экспертаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, сiтуацыя з птушыным грыпам пагаршаецца на планеце лiтаральна штодня, i сёння смяротна небяспеч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика