21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Манголii захоплены штаб буйнейшай партыi

Урадавы крызiс разразiўся ў Манголii. Пасля адстаўкi амаль паловы членаў урада краiны ўчора больш за 1 500 чалавек уварвалiся ў будынак штаб-кватэры Мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыi (МНРП) у цэнтры Улан-Батара. Напярэдаднi гэта партыя выйшла са складу каалiцыйнага ўрада Манголii, якi кiруе краiнай апошнiя 15 месяцаў.

Дэманстранты пратэставалi супраць выхаду МНРП са складу ўрада. Яны выбiлi ў будынку шкляныя дзверы, пасля чаго абшукалi будынак, намагаючыся знайсцi каго-небудзь з кiраўнiцтва краiны. Пра ахвяр i пацярпеўшых не паведамляецца. На месца iнцыдэнта прыбылi каля 300 палiцэйскiх, але яны не змаглi перашкодзiць захопу будынка.

Як паведамлялася раней, члены МНРП абвiнавацiлi кiраўнiцтва краiны ў няздольнасцi змагацца з карупцыяй i беднасцю. На думку назiральнiкаў, выхад партыi з правячай каалiцыi i Кабiнета Мiнiстраў паставiў пад пытанне далейшае iснаванне гэтых уладавых структур.

ЮШЧАНКА ЗАПАТРАБАВАЎ АДМЯНIЦЬ АДСТАЎКУ ЎРАДА

На пазачарговым пасяджэннi ўрада Украiны, склад якога Вярхоўная Рада ў аўторак адправiла ў адстаўку, прэзiдэнт Вiктар Юшчанка запатрабаваў ад парламента адмянiць такое рашэнне.

«Сёння я падпiсаў зварот да парламента з патрабаваннем адмянiць неканстытуцыйнае рашэнне аб адпраўцы ў адстаўку цяперашняга ўрада, — заявiў Юшчанка. — Краiна мае паўнацэнны ўрад як у цэнтры, так i на месцах». Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўрад Юрыя Еханурава будзе «паўнакроўна выконваць свае абавязкi» да фармiравання новага ўрада пасля парламенцкiх выбараў.

Юшчанка лiчыць рашэнне парламента здраднiцтвам палiтычным i нацыянальным iнтарэсам тымi сiламi, якiя «сфармiравалi сваю пятую калону» i iмкнуцца да нестабiльнасцi ў краiне. Прэзiдэнт аднёс да такiх сiл блок Юлii Цiмашэнкi, блок Лiцвiна, Партыю рэгiёнаў i Сацыял-дэмакратычную партыю.

Тым часам Вярхоўная Рада Украiны не падтрымала пастанову, якая прадугледжвала адхiленне старшынi парламента Уладзiмiра Лiцвiна ад вядзення пленарных пасяджэнняў. З такой iнiцыятывай выступiлi прадстаўнiкi прапрэзiдэнцкiх фракцый. За пазбаўленне Лiцвiна паўнамоцтваў спiкера прагаласавалi толькi 67 дэпутатаў з неабходных 226.

РЫГА НЕ БАЧЫЦЬ ПРЫЧЫН ДЛЯ ЗАБАРОНЫ МАРША ЛЕГIЯНЕРАЎ СС

Кiраўнiк адмiнiстрацыi латвiйскай сталiцы Эрык Шкапарс не бачыць нiякiх прычын, па якiх варта было б забаранiць шэсце легiянераў СС 16 сакавiка. У той жа час мэр Рыгi адзначыў, што сёлета пытанне аб правядзеннi шэсця будзе разглядацца спецыяльнай камiсiяй.

На пачатку тыдня дэпутаты сталiчнай думы ад партыi «За правы чалавека ў Адзiнай Латвii» накiравалi Шкапарсу заяву, у якой прасiлi чыноўнiка не даваць згоду на правядзенне шэсця, бо яно «шкодзiць вобразу краiны i горада на мiжнародным узроўнi, а таксама выклiкае радыкалiзацыю моладзi».

Нагадаем, што былыя ўдзельнiкi латышскага легiёна СС праводзяць свае шэсцi кожны год 16 сакавiка ў дзень першага сутыкнення латышскiх легiянераў i савецкiх войскаў у 1944 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Манголii захоплены штаб буйнейшай партыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика