21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Зорная» кампанiя

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Напярэдаднi

Усяго тыдзень застаўся да закладкi памятнага знака ў гонар ансамбля «Сябры» i яго кiраўнiка Анатоля Ярмоленкi на Плошчы зорак у Маскве. Мiж iншым, нагадаем, што менавiта канцэртам «Сяброў» у Крамлёўскiм палацы адкрываўся Год культуры Беларусi ў Расii. Зрэшты, беларускi калектыў ведаюць i любяць не толькi блiжэйшыя суседзi, але таксама грамадзяне iншых краiн замежжа. Нават не ведаючы пераклад назвы ансамбля, публiка разумее, што на сцэну выйшлi сапраўдныя сябры... «Назва ансамбля «Сябры» стала сiмвалам беларускай культуры i супрацоўнiцтва ў гэтай галiне з Расiяй», — падкрэсліў першы намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Уладзiмiр Рылатка, каментуючы гэту падзею.

Беларуская дэлегацыя ў складзе каля 50 чалавек 18 студзеня накiруецца ў Маскву, каб прыняць удзел ва ўрачыстай цырымонii закладкi новай «зоркi» i ў вялiзным гала-канцэрце. Удзел у iм, дарэчы, возьмуць Iосiф Кабзон, Юрый Антонаў, Леў Лешчанка, Аляксандра Пахмутава i Мiкалай Дабранраваў, Мiкалай Баскаў, Барыс Маiсееў, Таiсiя Павалiй, Iгар Лучанок, Руслан Аляхно, Аляксей Гоман (праўда, у афiшы ён чамусьцi названы Аляксандрам), Наталля Падольская, Юлiя Началава, Надзея Бабкiна i ансамбль «Руская песня», Юрый Малiкаў i ансамбль «Самацветы», «Сiняя птушка», «Арэра» i г.д. У амаль 4-гадзiнным прадстаўленнi з жывым гукам абяцаецца мноства сюрпрызаў — напрыклад, песню Кiма Брэйтбурга «Дзве сястры» выканаюць сумесна «Сябры», Руслан Аляхно i Аляксей Гоман. «Мы наўмысна да гала-канцэрта аднавiлi некаторыя старыя, але вельмi любiмыя слухачамi песнi, скажам, «Вёску». Павiнна атрымацца гэткае выступленне old fashion», — паабяцаў Анатоль Ярмоленка. На самой жа закладцы «зоркi» гледачоў чакаюць выступленнi хора iмя Пятнiцкага, ансамбля «Цернiца», а таксама 15-хвiлiнны феерверк.

Генеральны прадзюсар праграмы закладкi «зорак», заслужаны дзеяч мастацтваў Расii Артур Цамая выказаў удзячнасць усiм беларускiм i расiйскiм арганiзацыям i ведамствам, а таксама асобным людзям, дзякуючы сумесным намаганням якiх стала магчымым з’яўленне iмянной «зоркi» ансамбля «Сябры». «Было б няправiльна, калi ўсенародна любiмы калектыў, i адзiн з маiх любiмых у тым лiку, заставаўся б у цянi. Бо «Сябры» ўвасабляюць сёння беларускую эстраду, i ўстанаўленне новай зоркi — не нагода для чарговага канцэрта, не камерцыйнае мерапрыемства, а данiна павагi гэтым людзям», — падкрэслiў прадзюсар.

Да слова, цяперашнi ганаровы знак можа стаць «першай i апошняй зоркай года». Улетку павiнна пачацца рэканструкцыя канцэртнай залы «Расiя», i Плошча зорак на няпэўны час ператворыцца ў рамонтную пляцоўку. Што ж датычыцца iншых беларускiх выканаўцаў i калектываў, якiя, вобразна кажучы, стаяць у чарзе за зоркамi, то, паводле слоў Артура Цамая, «зараносцы» ў нас з’явяцца не хутка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго тыдзень застаўся да закладкi памятнага знака ў гонар ансамбля «Сябры» i яго кiраўнiка Анатоля Ярмоленкi на Плошчы зорак у Маскве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика