Добры «старт» для абiтурыентаў
Надзея НIКАЛАЕВА
У заключным, чацвёртым этапе рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных дысцыплiнах возьмуць удзел больш за 1,5 тысячы навучэнцаў. Усе яны сталi пераможцамi абласных i мiнскай гарадской алiмпiяды па 16 вучэбных дысцыплiнах, якiя прайшлi на зiмовых канiкулах.
Паводле слоў галоўнага iнспектара Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Iрыны Кiрыновiч, да станоўчых тэндэнцый гэтага года трэба аднесцi павелiчэнне сярод удзельнiкаў абласнога этапу алiмпiяды прыкладна ўдвая колькасцi навучэнцаў сельскiх школ. Адзначыла Iрына Кiрыновiч таксама i вельмi добрую арганiзацыю абласнога тура алiмпiяды. А рэспублiканскi тур пройдзе ў Беларусi з 27 па 31 сакавiка. Удзельнiкi рэспублiканскай алiмпiяды па беларускай мове сустрэнуцца ў Жодзiне, па рускай мове — у Магiлёве. Мiнск запросiць у госцi ўдзельнiкаў рэспублiканскай алiмпiяды па геаграфii, гiсторыi, працоўнаму навучанню i дысцыплiне «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». Хiмiкi i бiёлагi будуць вызначаць лепшых у Брэсце. Рэспублiканская алiмпiяда па замежных мовах пройдзе ў Гомелi, па iнфарматыцы — у Вiцебску, па фiзiцы, матэматыцы i астраномii — у Гродне. Такiм чынам, ахопленымi будуць усе абласныя цэнтры. Застаецца дадаць, што пераможцы абласнога тура рэспублiканскай алiмпiяды (уладальнiкi дыплома I ступенi) ужо забяспечылi сабе вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага iспыту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заключным, чацвёртым этапе рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных дысцыплiнах возьмуць удзел больш за 1,5 тысячы навучэнцаў
|
|