21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб выплаце iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абарон

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 кастрычнiка 2005 года № 511 «Аб некаторых пытаннях выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i ўнясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 чэрвеня 2000 г. № 318» (далей — Указ № 511), якi ўступiў у сiлу з 2 студзеня 2006 года, зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны (далей — Палажэнне).

Палажэннем прадугледжана, што прадпрымальнiкi, якiя выплачваюць страхавыя ўзносы за сябе, абавязаны стаць на ўлiк у органах Фонду па месцы жыхарства на працягу 10 рабочых дзён з дня выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi. Выплата страхавых узносаў прадпрымальнiкамi, якiя падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, ажыццяўляецца з даты дзяржаўнай рэгiстрацыi.

Прадпрымальнiкi, якiя адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з iмi адносiнах, якiя грунтуюцца на членстве (удзеле) у арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых формаў, з’яўляюцца атрымальнiкамi пенсiй, маюць права на дапамогу па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў, навучаюцца па дзённай форме ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, з’яўляюцца замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, выплачваюць страхавыя ўзносы на пенсiйнае i (або) сацыяльнае страхаванне з дня падачы ў органы Фонду заявы аб жаданнi карыстацца сiстэмай дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Сума страхавых узносаў, якая падлягае выплаце ў Фонд, вылiчваецца прадпрымальнiкамi самастойна. Выплата страхавых узносаў павiнна ажыццяўляцца штоквартальна не пазней чым 25-га чысла месяца, што надыходзiць за кварталам, за якi страхавыя ўзносы павiнны быць налiчаны.

Аб’ектам для вылiчэння прадпрымальнiкамi страхавых узносаў з’яўляецца вызначаемы iмi даход. Пры гэтым мiнiмальная сума страхавых узносаў, якая падлягае выплаце ў Фонд (мiнiмальны аб’ект для налiчэння страхавых узносаў), вылiчваецца з сумы велiчыняў мiнiмальнай заработнай платы (далей — МЗП), якая ўстаноўлена ў адпаведных месяцах справаздачнага квартала.

Прадпрымальнiкi, якiя не з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб (далей — адзiны падатак), выплачваюць страхавыя ўзносы з вызначаемага iмi даходу, але не менш за суму названых узносаў, вылiчаную з сумы памераў МЗП, якая ўстаноўлена заканадаўствам у адпаведных месяцах квартала, за якi налiчаны страхавыя ўзносы. Калi даход прадпрымальнiка, якi не з’яўляецца плацельшчыкам адзiнага падатку, за справаздачны квартал меншы за суму памераў МЗП, якая ўстаноўлена заканадаўствам у адпаведных месяцах гэтага квартала, сума страхавых узносаў, што падлягае выплаце, вылiчваецца з даходу, якi з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1991 года «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб».

Прыклады. Прымем умоўна памеры МЗП: у студзенi — 140 000 рублёў, у лютым i сакавiку — 145 000 рублёў. Сума памераў МЗП за першы квартал складзе 430 000 рублёў (140 000 + 145 000 + 145 000);

а) даход, атрыманы прадпрымальнiкам за першы квартал бягучага года, склаў 1 500 000 рублёў (г.зн. перавысiў суму памераў МЗП за квартал). У гэтым выпадку прадпрымальнiкам не пазней чым 25 красавiка бягучага года павiнны быць выплачаны страхавыя ўзносы ў Фонд у суме не менш, чым з сумы МЗП за квартал — 154 800 рублёў (430000х36%);

б) атрыманы прадпрымальнiкам за першы квартал бягучага года даход, якi з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», склаў 250 000 рублёў (г.зн. менш за суму памераў МЗП за квартал). У гэтым выпадку прадпрымальнiкам не пазней чым 25 красавiка павiнны быць выплачаны страхавыя ўзносы ў Фонд у суме не менш за 90 000 рублёў (250 000х36%);

в) пры адсутнасцi ў прадпрымальнiка на працягу квартала даходу, якi з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», страхавыя ўзносы ў Фонд не выплачваюцца.

У аналагiчным парадку ўносяць у Фонд страхавыя ўзносы прадпрымальнiкi, якiя выплачваюць падаткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам па спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва i падатак на iгральны бiзнэс.

Прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку, выплачваюць страхавыя ўзносы з вызначаемага iмi даходу, але не менш за суму ўзносаў, якая вылiчана з сумы памераў МЗП, устаноўленай заканадаўствам у адпаведных месяцах квартала. Выплата страхавых узносаў ажыццяўляецца прапарцыянальна колькасцi каляндарных дзён справаздачнага квартала, за якiя прадпрымальнiкам ва ўстаноўленым парадку выплачаны адзiны падатак.

Прыклад. Прымем умоўна памеры МЗП як у вышэйпрыведзеным прыкладзе: за студзень — 140 000 рублёў, люты i сакавiк — 145 000 рублёў. Сума памераў МЗП за першы квартал года складзе 430 000 рублёў (140 000+145 000+145 000). Iндывiдуальны прадпрымальнiк выплацiў адзiны падатак за першы квартал года за 12 дзён.

Прадпрымальнiкам не пазней чым 25 красавiка павiнны быць выплачаны страхавыя ўзносы ў Фонд у суме не менш за 20 640 рублёў (430 000:90х12х36%).

Прадпрымальнiк, якi з’яўляецца плацельшчыкам адзiнага падатку, можа не выплачваць страхавыя ўзносы ў Фонд у выпадку, калi ў справаздачным квартале ён адзiны падатак не выплачваў.

Прадпрымальнiкам, якiя парушаюць парадак выплаты страхавых узносаў у Фонд у адпаведнасцi з Палажэннем, ажыццяўляецца налiчэнне пенi i эканамiчных санкцый.

У адпаведнасцi з артыкулам 8 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» права на выплаты па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню (пенсii, дапамогi па часовай непрацаздольнасцi) па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў i iнш.) набываецца ў залежнасцi ад выплаты страхавых узносаў. Памеры пенсiй i дапамог па часовай непрацаздольнасцi i па цяжарнасцi i родах за час ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi знаходзяцца ў прамой залежнасцi ад памеру даходу, з якога прадпрымальнiкам выплачаны страхавыя ўзносы ў Фонд.

З 1 студзеня 2006 года ўступiў у сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2005 года № 644, якiм унесены змяненнi ў пункт 3 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 24 сакавiка 2005 года № 148 «Аб некаторых мерах па падтрымцы прадпрымальнiцтва», якi рэгулюе пытаннi прадастаўлення iндывiдуальным прадпрымальнiкам адтэрмiноўкi (растэрмiноўкi) пагашэння запазычанасцi па плацяжах у Фонд. Згодна з гэтым Указам:

адтэрмiноўка iснуючай за прадпрымальнiкам запазычанасцi ў Фонд па эканамiчных санкцыях i пенi прадоўжана да 1 лiпеня 2008 года (ранейшая рэдакцыя Указа № 148 прадугледжвала адтэрмiноўку да 1 лiпеня 2006 года);

перыяд растэрмiноўкi пагашэння запазычанасцi па страхавых узносах прадоўжаны з 1 лiпеня 2005 года па 30 чэрвеня 2008 года (гэта значыць, пачынаючы з 1 студзеня 2006 года яшчэ на 30 месяцаў).

Выплата растэрмiнаванай запазычанасцi павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з графiкамi, якiя зацвярджаюцца органамi Фонду па месцы пастаноўкi прадпрымальнiкаў на ўлiк у якасцi плацельшчыкаў. Указаныя графiкi будуць складацца з улiкам фiнансавых магчымасцяў прадпрымальнiка. У сувязi з гэтым абавязковым з’яўляецца наведванне прадпрымальнiкам-даўжнiком аддзела Фонду з мэтай распрацоўкi ўзаемапрымальнага варыянта графiка, а таксама ўдакладнення сумы канчатковай запазычанасцi, якая падлягае растэрмiноўцы.

Калi прадпрымальнiкi будуць ажыццяўляць выплату бягучых плацяжоў па абавязковых страхавых узносах i разлiчацца з Фондам па iснуючай растэрмiнаванай запазычанасцi па страхавых узносах, адтэрмiнаваная запазычанасць па эканамiчных санкцыях i пенi з iх будзе спiсана.

Сумы эканамiчных санкцый i пенi незалежна ад тэрмiну iх налiчэння, якiя выплачаны прадпрымальнiкамi да 1 студзеня 2006 года, падлягаюць залiку ў лiк iснуючай запазычанасцi па выплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд, а пры адсутнасцi такой запазычанасцi — у лiк наступных плацяжоў па абавязковых страхавых узносах.

У выпадку нявыплаты прадпрымальнiкамi ва ўстаноўлены тэрмiн растэрмiнаваных плацяжоў астатняя нявыплачаная сума будзе спагнана органамi Фонду ў адпаведнасцi з заканадаўствам з налiчэннем на суму запазычанасцi пенi зыходзячы са стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнiчае на дзень спагнання.

Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 кастрычнiка 2005 года № 511 «Аб некаторых пытаннях выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика