СКВ у беларусаў карыстаецца попытам...
Iгар ГРЫШЫН
Летась, паводле папярэдняй iнфармацыi Нацыянальнага банка краiны, беларусы набылi замежнай валюты ў касах i абменных пунктах банкаў больш, чым прадалi...
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, за 11 месяцаў мiнулага года насельнiцтвам краiны было прададзена $2468,81 мiльёна замежнай валюты. У параўнаннi з аналагiчным перыядам 2004 года гэты паказчык узрос на 9,4 працэнта. А вось набылi беларусы СКВ на суму 2889,03 мiльёна долараў ЗША, што на 23,3 працэнта больш, чым за 11 месяцаў 2004 года. Атрымлiваецца, што ў згаданы перыяд у «абменнiках» i касах банкаў грамадзяне набылi на 420,22 мiльёна долараў больш, чым iмi ж было прададзена. Дарэчы, у 2004 годзе за аналагiчны перыяд адмоўнае сальда куплi-продажу насельнiцтвам валюты складала 85,33 мiльёна долараў ЗША. Апошнi месяц мiнулага года таксама характарызаваўся перавышэннем попыту на СКВ з боку насельнiцтва над яе прапановай. Так, у снежнi попыт на замежную влюту склаў 308,8 мiльёна долараў ЗША, а прапанова — 259,1 мiльёна. У снежнi такiм чынам сальда куплi-продажу валюты склалася адмоўным — 49,7 мiльёна долараў ЗША. Як адзначаюць спецыялiсты галаўнога банка, сiтуацыя на рынку наяўнай валюты па-ранейшаму застаецца стабiльнай. Што ж датычыцца попыту беларусаў на наяўную валюту, то ён, перш за ўсё, тлумачыцца апераджальным ростам даходаў насельнiцтва ў параў-наннi з павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi спажывецкiх тавараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась, паводле папярэдняй iнфармацыi Нацыянальнага банка краiны, беларусы набылi замежнай валюты ў касах i абменных пунктах банкаў больш, чым прадалi
|
|