Курыў адзiн, а загiнулi пяцёра
Барыс ПРАКОПЧЫК
На пачатку года зноў зарэгiстраваныя трагiчныя прыклады чалавечай нядбаласцi. У вёсцы Брузгi Гродзенскага раёна ў пажары ў жылым доме загiнулi адразу пяць дарослых людзей. Адзiн з iх бяздумна пакурыў...
У Гродзенскiм абласным упраўленнi МНС канстатуюць, што 98 працэнтаў надзвычайных сiтуацый — гэта наступствы дзейнасцi чалавека. За аварыямi i небяспечнымi iнцыдэнтамi — халатнасць, бесклапотнасць, адсутнасць элементарных ведаў у галiне бяспекi, нiзкая вытворчая i агульная культура. У мiнулым годзе на пажарах у вобласцi загiнулi 167 нашых суграмадзян. Прычына трагедыi была пераважна ў неасцярожным абыходжаннi з агнём пры курэннi, як правiла, у нецвярозым стане.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку года зноў зарэгiстраваныя трагiчныя прыклады чалавечай нядбаласцi |
|