Грошы друкавалi ў ... падвале
Барыс ПРАКОПЧЫК
У «сецi» гродзенскiх праваахоўнiкаў трапiла злачынная група, якая наладзiла выраб i збыт падробленых 20-тысячных беларускiх купюр.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, упершыню гэтыя фальшыўкi засвяцiлiся ў абласным цэнтры ў пачатку снежня — яны траплялi ў iнкасатарскiя сумкi пры здачы выручкi з магазiнаў. Потым «лiпавыя» грошы «пераехалi» ў Гродзенскi i Мастоўскi раёны, пачалi з’яўляцца ў абменных пунктах валюты i на рынках. Пасля таго, як аператыўнiкамi быў уведзены спецыяльны план па вышуку фальшываманетчыкаў, стала вядома, што на чыгуначным вакзале ў Гродне падробленай 20-тысячнай купюрай спрабавалi разлiчыцца за цыгарэты, пасля чаго гэтыя маладыя людзi селi ў таксi. З дапамогай таксiста склалі фотаробат зламыснiкаў i 25-гадовы, раней судзiмы жыхар Скiдаля і два яго «калегi» апынулiся ў наручнiках.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «сецi» гродзенскiх праваахоўнiкаў трапiла злачынная група, якая наладзiла выраб i збыт падробленых 20-тысячных беларускiх купюр |
|