Аўтатранспарт плюс... правы
Сяргей ГРЫБ
На працягу мiнулага года iнвалiдам Мiншчыны было прадастаўлена 68 аўтамабiляў «Ака». Пры гэтым, як паведамiлi ў камiтэце па працы i сацыяльнай абароне аблвыканкама, 8 чалавек атрымалi машыны бясплатна, а 60 — на ўмовах 20-працэнтнай аплаты iх кошту.
Адначасова 11 iнвалiдаў, якiя маюць права на атрыманне спецтранспарту i ў якiх няма адпаведных медыцынскiх процiпаказанняў, за кошт сродкаў абласнога бюджэту прайшлi курсы кiравання з наступнай выдачай вадзiцельскiх правоў. Прычым, адзначаюць у камiтэце, работа ў гэтым накiрунку працягнецца. У прыватнасцi, напрыканцы мiнулага года было набыта 2 аўтамабiлi адпаведнай мадыфiкацыi для арганiзацыi сталых вадзiцельскiх курсаў для iнвалiдаў у пасёлку Ракаў Валожынскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года iнвалiдам Мiншчыны было прадастаўлена 68 аўтамабiляў «Ака» |
|