21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для фiнансавага аздараўлення стратных дзяржарганiзацый будзе прыняты шэраг мераў

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпiсаў Указ № 27 «Аб рэструктурызацыi запазычанасцi i некаторых iншых мерах па фiнансаваму аздараўленню стратных дзяржаўных арганiзацый».

Рэалiзацыя дакумента дасць магчымасць стратным дзяржаўным арганiзацыям разблакiраваць рахункi i ажыццяўляць толькi абавязковыя бягучыя плацяжы, выкарыстоўваць крэдытныя рэсурсы банкаў на бягучыя i iнвестыцыйныя мэты, гэта значыць, забяспечыць пашырэнне вытворчай дзейнасцi.

Ва ўказе вызначаны механiзм прадастаўлення i аднаўлення адтэрмiновак, растэрмiновак па выплаце падаткаў, збораў (пошлiн); па вяртанню бюджэтных пазык i выплаце працэнтаў за карыстанне iмi; па выплаце эканамiчных санкцый i налiчаных пеняў за парушэнне заканадаўства аб падатках i прадпрымальнiцтве, а таксама па бюджэтных пазыках; за спажыты газ, электрычную i цеплавую энергiю; па вяртанню крэдытаў банкаў; па выплаце мытных плацяжоў; па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Указам зацвярджаецца пералiк стратных дзяржаўных арганiзацый, якiя мелi адмоўны фiнансавы вынiк ад рэалiзацыi тавараў, прадукцыi, работ, паслуг або чыстую страту на 1 кастрычнiка 2005 года.

У прэс-службе прэзiдэнта падкрэслiлi, што ўказам вызначаны ўмовы рэструктурызацыi запазычанасцi. У лiку важнейшых — поўная выплата ўсiх бягучых плацяжоў, наяўнасць бiзнэс-плана на 5-гадовы перыяд па выхаду дзяржарганiзацыi на бясстратную работу.

Персанальная адказнасць за рэалiзацыю бiзнес-планаў ускладзена на кiраўнiкоў суб’ектаў гаспадарання i шэраг службовых асоб, якiя курыруюць адпаведныя сферы дзейнасцi.

Чаканы выхад на рэнтабельную работу дасць магчымасць арганiзацыям за 2007—2010 гады папоўнiць уласныя абаротныя сродкi, ажыццявiць рэканструкцыю, мадэрнiзацыю вытворчасцi, абнавiць наменклатуру выпускаемай прадукцыi, пашырыць тавараправодную сетку. Тым самым яны змогуць iстотна ўмацаваць фiнансавы стан i забяспечыць своечасовае пагашэнне ва ўстаноўленыя ўказам тэрмiны адтэрмiнаванай (растэрмiнаванай) запазычанасцi па падатках i зборах у бюджэт, па сацыяльнаму страхаванню i забеспячэнню, за спажытыя палiўна-энергетычныя рэсурсы i па крэдытах банкаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпiсаў Указ № 27 «Аб рэструктурызацыi запазычанасцi i некаторых iншых мерах па фiнансаваму аздара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика