Аўтобусы i тралейбусы — толькi айчынныя
У гэтым годзе сталiчнае прадпрыемства «Мiнсктранс» набудзе самую вялiкую колькасць новага рухомага саставу за апошнiя гады. Згодна з праграмай, зацверджанай Мiнгарвыканкамам, гарадскiя паркi i дэпо папоўняцца 300 аўтобусамi, 200 тралейбусамi i 20 трамваямi. Гэта дазволiць «Мiнсктрансу» ў 2006 годзе выканаць пастаўленую кiраўнiком дзяржавы задачу па штогадоваму абнаўленню транспартнай базы на 10 працэнтаў.
Тэхнiка будзе закуплiвацца выключна ў айчынных заводаў-вытворцаў — МАЗ, «Нёман» i «Белкамунмаш». Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск-Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе сталiчнае прадпрыемства «Мiнсктранс» набудзе самую вялiкую колькасць новага рухомага саставу за апошнiя гады |
|