Беспарольны Iнтэрнэт патаннеў
Надзея НIКАЛАЕВА
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам» стрымала свае абяцаннi i адразу пасля завяршэння дзеяння тарыфу «Калядны» аб’явiла аб знiжэннi тарыфаў на доступ у Iнтэрнэт.
З 16 студзеня 2006 года для фiзiчных i юрыдычных асоб кошт камуцiруемага беспарольнага доступу ў Iнтэрнэт будзе знiжаны ў працоўныя днi тыдня з 8.00 да 19.00 на 15 працэнтаў. Для фiзiчных асоб тарыф за адну хвiлiну складзе 18,7 рубля, а для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — 0,01 долара ЗША (без улiку ПДВ). Знiжэнне тарыфаў распаўсюдзiцца таксама i на камуцiруемы доступ у Сусветную сетку з выкарыстаннем Iнтэрнэт-картак РУП «Белтэлекам». У залежнасцi ад намiналу Iнтэрнэт-картак знаходжанне ў «сетцы» патаннее ад 10 да 14 працэнтаў (таннейшым Iнтэрнэт будзе для ўладальнiкаў картак больш вялiкага намiналу). З 16 студзеня новы кошт Iнтэрнэт-картак складзе: 60 тарыфных адзiнак — 1530 рублёў, 120 тарыфных адзiнак — 2660 рублёў, 180 тарыфных адзiнак — 3780 рублёў, 300 тарыфных адзiнак — 6020 рублёў i 600 тарыфных адзiнак — 11630 рублёў. Адна тарыфная адзiнка прыраўноўваецца да адной хвiлiны камуцiруемага беспарольнага доступу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам» стрымала свае абяцаннi i адразу пасля завяршэння дзеяння тарыфу «Калядны» аб’явiла аб знiжэннi та
|
|